Віктар Маліноўскі праверыў ўмовы працы ўдзельнікаў жніва Бярэзіншчыны

Date 28.07.2022 Man
Comment 900
Віктар Маліноўскі праверыў ўмовы працы  ўдзельнікаў жніва Бярэзіншчыны

Галоўнымі фігурамі на жніве, як і ў любой іншай справе, з’яўляюцца не працуючыя на палетках кармаўборачныя камбайны і аўтамабілі, а людзі, якія кіруюць імі і задаюць тон справе. Менавіта на стварэнні належных умоў працы, безаварыйнай рабоце, забеспячэнні ўдзельнікаў жніва гарачым харчаваннем, наяўнасці спецадзення, распрацаваных умовах аплаты засяродзіў увагу пры наведанні Бярэзінскага раёна старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі.

 

Адрас яго рабочай паездкі пралягаў праз палеткі СУП “АграМАЗ” і ААТ “Пагосцкі”, дзе ён пазнаёміўся з ходам жніва, пагутарыў з яго ўдзельнікамі і атрымаў адказы на круг цікавячых яго пытанняў.

Разам з В. Маліноўскім у паездцы прымалі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан.

- Мяне парадавала наведанне гэтых абедзвюг  гаспадарак, бо працуюць яны эфектыўна, – адзначыў Віктар Тадэвушавіч. – Так, у “АграМАЗе” мы пабачылі новы магутны КЗС, які нядаўна быў запушчаны ў работу. Тэхніка адладжана і працуе належным чынам. Адзінае, што перашкаджае больш поўнай загрузцы, дык гэта толькі “капрызы” надвор’я. У “Пагосцкім” таксама працэс уборкі адладжаны. Асабліва мне спадабаўся настрой на справу спецыялістаў і рабочых гэтага сельгаспрадпрыемства. А гэта ўжо палова поспеху.

Выезд на месца карысны тым, што тут нельга штосьці прыўкрасіць – усё бачыш на ўласныя вочы. Вось і я пераканаўся, што належныя ўмовы ў раёне створаны, у тым ліку па гарачаму харчаванню людзей, з забеспячэннем іх спецвопраткай, давядзеннем ім інфармацыі аб умовах аплаты працы (а яна будзе дастойнай – тры-чатыры тысячы рублёў і больш!).

Маё агульнае ўражанне ад паездкі наступнае: каманда Бярэзіншчыны па кіраўніцтвам старшыні райвыканкама працуе на жніве належным чынам. Ураджай вырашчаны багаты, так што будзем з хлебам. Заўваг няма. Спадзяюся, што Бярэзіншчына і сёлета, традыцыйна, не падвядзе, будзе на вышыні, а яе лепшыя працаўнікі атрымаюць ад нас у адпаведнасці з распрацаванымі ўмовамі спаборніцтва, дастойныя ўзнагароды.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER