З пашанай да хлебаробаў

Date 24.08.2022 Man
Comment 1263
З пашанай да хлебаробаў

Прадстаўнічыя дэлегацыі ад Бярэзінскага райвыканкама на чале са старшынёй Дзянісам Дзішуком і ад кіраўніцтваў гаспадарак “Пагосцкі” і “Брадзец” у чарговы раз выехалі на зернеўборачныя палеткі з урачыстай місіяй – павіншаваць хлебаробаў з новымі дасягненнямі.

Так, Вячаслаў Кашлачоў з ААТ “Пагосцкі” намалаціў 2 тысячы тон зерня, на адвозцы 2 тысячнага рубяжа дасягнуў Мікалай Собаль з ААТ “Брадзец”(дадзеныя на 23 жніўня).

Тысяча тон – на рахунку Аляксандра Карнеянкі (ён і на адвозцы, і ў экіпажы з Канстанцінам Гоманам) і маладога вадзіцеля Аляксандра Зязюлі з ААТ “Пагосцкі”, а таксама Аляксандра Хрышчановіча, які шчыруе за штурвалам камбайна без памочнікаў ужо далёка не першы зернеўборачны сезон.

У ААТ “Брадзец” шанавалі таксама экіпаж у складзе Генадзія Анцыпава і Аляксандра Жукоўскага,  дасягнушага рубяжа ў 1 тысячу тон. Генадзій Міхайлавіч – ужо вопытны хлебароб са шматгадовым стажам, а для Аляксандра гэты зернеўборачны сезон – першы ў жыцці, знамянальны, няпросты і запамінальны.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

 

 

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER