Настаўнікаў і выхавальнікаў тут віталі як самых дарагіх і паважаных гасцей. Вучні яшчэ на ўваходзе стваралі віншавальную атмасферу – сустракалі з усмешкамі і віншаваннямі. У фае былі устаноўлены фотазоны, выставы – усё выканана крэатыўна і з густам. Як заўсёды, арыгінальны святочны канцэрт і па арганізацыі, і па змесце – цудоўны, цікавы, класны!
З прафесійным святам педагогаў сардэчна віншавалі старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова і старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Толкач.
– Вашаму святу спрыяе нават надвор’е, – звярнуўся да педагогаў з віншаваннямі Дзяніс Дзішук. – Яшчэ ўчора неба было зацягнута хмарамі і надакучваў дождж, а сёння паглядзіце: ва ўсю ззяе сонейка. Яно нібы хоча кожнага з вас аддзячыць за вашу нястомную працу на ніве выхавання і навучання дзяцей. Зычу вам на няпростым прафесійным шляху поспехаў, здароўя і ўпэўненасці ў сваім высокім прызванні.
На прафесійныя святы старшыня райвыканкама з пустымі рукамі не ходзіць. Падзякай старшыні райвыканкама адзначаны за сумленную працу, прафесіяналізм і значны ўклад ў справу навучання і выхавання галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ірына Зябко, выхавальніцу дзіцячага садка №4 Аксана Кавяцінец, настаўніца біялогіі СШ №2 Святлана Тыцюк і педагог дадатковай адукацыі Інтелектуальнага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ігар Чарнушевіч.
Аб тым, хто яшчэ з педагогаў атрымаў узнагароду з нагоды прафесійнага свята, як павіншавалі ветеранаў педагагічнай працы, чытайце на старонках нашай газеты.