Сабраліся на яго прадстаўнікі розных пакаленняў бярэінцаў, розных сфер дзейнасці, грамадскіх аб’яднанняў. Усіх іх аб’яднала павага да гэтага свята, адданасць традыцыям Вялікага Кастрычніка і тым пераўтварэнням, якія ён прынёс у жыццё старшых пакаленняў і ў цэлым у развіццё і росквіт нашай дзяржавы.
Менавіта аб гістарычнай каштоўнасці свята Кастрычніка гаварыў на мітынгу старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко. Пераўтварэнні, што пачалі адбывацца з часу ўсталявання савецкай улады на тэрыторыі тагачаснага паўночна-заходняга краю Расіі – цяпершаняй Рэспублікі Беларусь – нельга пераацаніць, бо яны сталі асновай для далейшага развіцця нашай краіны, як панапраўнай незалежнай і моцнай дзяржавы, народ якой вызначаюць працавітасць, міралюбства, з’яднанасць і непарушнасць.
У сваім гістарычным экскурсе аб падзеях Вялікага Кастрычніка на тэрыторыі Бярэзіншчыны спынілася краязнаўца, загадчык аддзела маркетынгу раённай бібліятэкі Тамара Круталевіч прасачыла тыя перамены, то адбыліся на тэрыторыі раёна за мінулы час, угадала шмат цікавых падзей, звяаных з рэвалюцыйнымі падзеямі, іменем Леніна, у цэлым Кастрычніка і таго, якое значэнне мела для кожнага гэтае свята.
Вядучы мітынга Аляксей Бабашаў нагааў, што сёлета на нашым календары адзначаецца яшчэ адна юбілейная дата: у снежні спаняецца 100 гадоў з дня стварэння вялікага дома многіх братніх рэспублік – Савецкага Саюза. Няма яго зараз. Але захоўваецца памяць аб тых падзеях, як і памяць пра Вялікі Кастрычнік, якая сарала сёмага лістапада бярэзінцаў на гарадской плошчы.
Да падножжа помніка кладуцца кветкі. Мітынг завяршаецца.