Ганаровы вадзіцель і… тройчы дзядуля

Date 11.11.2022 Man
Comment 839
Ганаровы вадзіцель і…  тройчы дзядуля

Васілій Сяроў – вадзіцель комплексна-дарожнага аўтамабіля “Арктик-машина” філіяла ДЭУ-6 “Минскавтодор-Центр”. Працоўны стаж яго ў дарожнай арганізацыі складае амаль 2 дзесяцігоддзі.

– Дагэтуль давялося і ў саўгасе “Бярэзінскі” папрацаваць, і ў “Белаўтамазе” на экскаватары, і ў райспажыўтаварыстве, – гаворыць Васілій Сяроў.

– А зараз удзельнічаю ў будаўніцтве і рамонце дарог, зімой – на расчыстцы і пасыпцы дарожных пакрыццяў і г.д. Работы заўсёды хапае.

Днямі за сваю добрасумленную шматгадовую працу, за значны ўклад у работу дарожнай гаспадаркі Васілій Уладзіміравіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, Васілій Уладзіміравіч – добры сем’янін і ўжо тройчы дзядуля.

– З жонкай выгадавалі сына Арцёма і дачку Яўгенію, – дадае ён, - а зараз радуюць унукі – Ева, Руслан і Эліна.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER