У дзіцячым садку на гульнявых вулічных пляцоўках ззяюць рознакаляровымі агеньчыкамі і стаяць напагатове чароўныя алені з далёкай Лапландыі, а колькі неверагодна казачнага ўбрання ў пакоях і калідоры садка. Вочы разбягаюцца ад такога хараства.
Дзеці дзень пры дні чакаюць галоўных віноўнікаў свята Дзеда Мароза і Снягурку. Яны не прымусяць доўга сябе чакаць і абавязкова парадуюць дзятву падарункамі.
Аднак, пакуль іх няма, кожны наведвальнік дашкольнай установы можа паспрабаваць сябе ў ролі казачных персанажаў.
Дзеля гэтага ў садку прама перад уваходом створана казачная фотазона. Праўда, быць чараўніком зусім няпроста і не ўсім дадзена.
Ёсць тут адзін вельмі важны сакрэт – трэба тэрмінова падпісацца на раённую газету “Бярэзінская панарама”. Яна - верны і правераны знак, што загаданыя чараўніку мары і жаданні споўняцца. Аб гэтым Дзеду Марозу і Снягурцы нагадвае дзятва, а яна, як вядома, заўсёды гаворыць праўду.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Аляксандра БЫЧКОЎСКАГА.