Цэлы мех добрых навін, якіх хопіць ажно на ўвесь 2023 год, прынеслі да нас у рэдакцыю нашы любімыя Навагоднія персанажы – Дзед Мароз (ён жа наш даўні сябра і памочнік Алег Купіч) і Снягурка (не менш папулярны няштатны аўтар і няўрымслівы па характары чалавек Кацярына Аўрамчык). Прынеслі і пакінулі нам гэты мяшок, каб мы штораз, выпускаючы свежы нумар газеты, развязвалі яго і даставалі на свет чарговую свежую і абавязкова толькі добрую навіну. Паабяцалі, што недахопу ў навінах не будзе.
Так што, шаноўныя, да хуткай сустрэчы ў новым годзе. Чытайце, цікаўцеся, выпісвайце, сябруйце. Добрыя навіны ад нашай добрай газеты вам гарантаваны!