У гонар выратавальнікаў-пажарных

Date 19.01.2023 Man
Comment 361
У гонар выратавальнікаў-пажарных

Сёння на вялікай сцэне раённага цэнтра культуры прайшло ўшанаванне лепшых выратавальнікаў-пажарных Бярэзіншчыны. Мерапрыемства было прымеркавана да прафесійнага свята – Дня выратавальніка. Заслужаных узнагарод і грамат удастоіліся некалькі работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і ветэраны пажарный службы.

Мерапрыемства сабрала нямала гледачоў, бо запрашэнні атрымалі члены сем’яў выратавальнікаў, ветэраны. Людзі прыходзілі цэлымі сем’ямі.

Напачатку начальнік РАНС Іван Мазанік расказаў пра вынікі работы райаддзела за мінулы год. І першым павіншаваў прысутных. Ен уручыў сваім супрацоўнікам Ганаровыя Граматы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Эстафету шчырых слоў, павагі да прафесіяналізму і ўручэння ўзнагарод выратавальнікам пажарных працягнулі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі, начальнік РАУС Андрэй Заяц, начальнік ваеннага камісарыяту Бярэзінскага і Чэрвеньскага раёнаў Сяргей Вярбіцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Лучанок, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Аўрамчык, і інш.

Не забыліся прадаставіць слова для віншаванняў і ветэранам пажарнай службы. Былы начальнік РАНС Мікалай Андрыевіч падзякаў сввім былым калегам па службе за прафесіяналізм і адвагу, абвясціў хвіліну маўчання ў гонар супрацоўнікаў, якія загінулі у час службы.

Затым эстафету віншаванняў у гонар прафесійнага свята працягнулі мастацкія нумары актывістаў клуба юных выратавальнікаў пажарных “Сірэна” і артыстаў раённага цэнтра культуры.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Новости БелТА

Комментарии

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Февраль 2023 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28