Падвяла вынікі работы за мінулы год старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан:
– Галоўная наша мэта – дапамагаць людзям. Таму, вядома ж, прафсаюзы заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у рэалізыцыі розных праграм (сацыяльна-эканамічнага развіцця, занятасці насельніцтва, развіцця аховы здароўя, дэмаграфічнай бяспекі і іншыя), якія распрацаваны ў нашым раёне і напраўлены на павышэння ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Напрыклад, прафсаюзныя арганізацыі сумесна з органамі ўлады кантралююць і аналізуюць ўзровень і тэрміны выплаты зарплаты. Пад кантролем знаходзіцца і пытанне дадатковых мер стымулявання працы. Таксама мы праводзім работу, накіраваную на ўмацаванне сістэмы грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.
Ажыццяўляем работу і са зваротамі грамадзян, штомесяц у раённым аб'яднанні прафсаюзаў, арганізацыях і ўстановах раёна праводзіць прыём грамадзян прававы інспектар.
Радуе, што прафсаюзныя арганізацыі заўсёды актыўна далучаюцца да дабрачынных акцый. Напрыклад, “Собери портфель в школу”, “Нашы дети”…Трэба адзначыць, што вялікая ўвага ў раённым аб'яднанні і прафсаюзных структурах раёна надаецца рабоце з ветэранамі. Пастаянна праходзіць акцыя "Адзінокім ветэранам - наш клопат". Хочацца, каб ветэранам працы, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, былым работнікам удзялялі як мага больш ўвагі. Аказвалі матэрыяльную дапамогу, адпраўлялі паштоўкі да свята, самае проста - расчысцілі снег, прыбралі дома, проста пагутарылі…
Такім чынам, вы бачыце, што Бярэзінскае аб’яднанне прафсаюзаў працуе, актыўна удзельнічае ў жыцці раёна, імкнецца дапамагчы кожнаму, робіць жыццё цікавым, насычаным падзеяі, акцыямі. Мы ніколі не стаім на месцы, пастаянна развіваемся, прыдумяем штосьці новае. “Мы – разам! Мы – за Беларусь”.
Выступілі пра сваю работу і старшыні прафсаюзных арганізацый Бярэзінкай ЦРБ – Людміла Дарошка, лясгаса – Святлана Асланян і Бярэзінскага вытворчага ўчатка філіяла “Здравушка-мілк” “Слуцкі сыраробчы камбінат” Алена Ермакова.
Таксама на пасяджэнні падвялі вынікі штогадовага агляду-конкурсу сярод прафсаюзных арганізацый раёна. Пераможцам ўручылі Граматы ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Першае месца заняла пярвічная прафсаюзная арганізацыя Бярэзінскага лясгаса (старшыня Святлана Асланян), другое – Бярэзінскай ЦРБ (старшыня Людміла Дарошка), трэцяе – “Бярэзінскі райаграсэрвіч” (старшыня Ірына Чабатар).
Падзячнымі лістамі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў былі адзначаны найбольш актыўныя прафсаюзныя лідары раёна: Наталля Дубовік, Алеся Несцяровіч, Галіна Цюхай, Вольга Аляшкевіч, Юлія Іванова.
Падрабязней аб мерапрыемстве чытайце у бліжэйшым нумары раённай газеты.
Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.