На адкрыцці мерапрыемства, якое аб’яднала работнікаў лясной галіны на спартыўных пляцоўках, прысутнічала начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Карына Аруцюнян. Карына Гарэгінаўна і дырэктар Бярэзінскага лясгаса Сяргей Чэмка пажадалі прысутным поспехаў, бадзёрасці і ўдачы ў спартыўных выпрабаваннях.
Удзельнікі летняй спартакіяды спаборнічалі ў пяці відах спорту – валейболе, настольным тэнісе, гіравым спорце, плаванні і легкаатлетычным кросе.
У спартакіядзе прымалі ўдзел 12 каманд – прадстаўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў, вытворча-майстарскага ўчастка “Беразіно”, апарата лясгаса.
У выніку ў агульнакамандным заліку першае месца заваявала каманда вытворча-майстарскага ўчастка “Беразіно”, другое месца заняла каманда апарата лясгаса, трэцяе месца – каманда Брадзецкага лясніцтва.
Шмат пераможцаў было ўзнагароджана ў індывідуальным заліку. Таксама дырэктар Бярэзінскага лясгаса Сяргей Чэмка адзначыў падзякай кіраўніцтва спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву за аказаную дапамогу ў правядзенні летняй спартакіяды.
Больш падрабязна аб мерапрыемстве чытайце на старонках “Бярэзінскай панарамы”.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.