Да ўвагі бярэзінцаў - мабiльная экспазіцыя, створаная з фондаў музея Вялікай Айчыннай вайны

Date 24.05.2023 Man
Comment 1600
Да ўвагі бярэзінцаў - мабiльная экспазіцыя, створаная з фондаў музея Вялікай Айчыннай вайны

Мабiльны Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны размясціўся сёння ў Беразіно на гарадской плошчы.

Працаваць мабільны музей будзе ўсяго адзін дзень, таму жадаючым наведаць яго трэба паспяшацца, каб паглядзець экспанаты, зрабіць памятныя фотаздымкі, праслухаць экскурсавода - намесніка загадчыка культурна-адукацыйнага аддзела мабільнага музея Кацярыну Паштальёнаву.

У мабільным музеі прадстаўлены раздзелы, якія распавядаюць аб ваенных дзеяннях на тэрыторыі нашай краіны, партызанах і падпольшчыках, юных патрыётах, што сталі на абарону сваёй Радзімы ад ворагаў.

Таксама тут можна пазнаёміцца з гісторыяй вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паглядзець баявыя ўзнагароды і ваенную зброю, па карце “прайсці ваеннымі дарогамі”. Наведвальнікі пачуюць пра гераізм свайго народа ў гады ваенных падзей. Таксама ў музеі прадстаўлена экспазіцыя аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Наведвалі мабільны музей людзі самых розных узростаў. Аднымі з першых завіталі сюды вучні пачатковай школы горада ў суправаджэнні Таццяны Вінаградавай.

- Нам вельмі спадабалася ў музеі, - у адзін голас сказалі трэцякласнікі Уладзіслаў Толкач і Дар’я Лінькова. – А яшчэ мы сфатаграфаваліся на памяць, апрануўшыся ў ваенную форму.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER