«Папараць–кветка» дачакалася. Тут стартаваў летні аздараўленчы сезон

Date 06.06.2023 Man
Comment 2012
«Папараць–кветка» дачакалася. Тут стартаваў летні аздараўленчы сезон

6 чэрвеня раніцай быў дадзены афіцыйны старт летняй аздараўленчай кампаніі. Урачыстая цырымонія сабрала, як і належыць, дзятву з усіх летнікаў раёна, паважаных гасцей і педагогаў на базе аздараўленчага лагера “Папараць-кветка”.

У лагеры з нагоды пачатку летніх канікулаў і адкрыцця першай аздараўленчай змены была наладжана ўрачыстая лінейка і працавала мноства інтэрактыўных пляцовак. Тут дзятве прапанавалася аднавіць свае веды па бяспечных паводзінах, паспрабаваць свае ўмені ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці, бліжэй пазнаеміцца з дзейнасцю міліцыі і выратавальнікаў, палашчыць службовую сабаку і пабыць у ролі званара. Таму адкрыццё летняга аздараўленчега сезона атрымалася яркім, пазітыўным і радасным, што ўжо гарантуе дзецям незабыўнае і гарачае лета.

Ніколькі ў гэтым не сумняваюцца намеснік старшыні райвыканкама Вольга Калячка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цтова і Благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі протаіерэй Ілья Ганчарук, якія першымі павіншавалі дзятву з завяршэннем навучальнага года і пачаткам летняга аздараўленчага сезону.

Падрабязней аб мерапрыемстве і планах на гэта лета чытайце ў наступным нумары газеты.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « "След войны в моей семье" И снова в «Юности» турслет »