І хай песні гучаць грамчэй!

Date 08.12.2023 Man
Comment 1498
І хай песні гучаць грамчэй!

Народны ансамбль песні “Лявоніха” у чарговы раз сабраў сяброў на бярэзінскай сцэне раённага цэнтра культуры. Сёлета  творчы праект “Вянок сяброў” пераўтварыўся ў першы адкрыты рэгіянальны фестываль калектываў народнай песні. 

Па добрай традыцыі штогод Данута Гурэнчык - ініцыятар стварэння праекту і кіраўнік вакальнай групы ветэранаў працы “Сустрэча” і народнага ансамбля песні “Лявоніха” Бярэзінскага раённага цэнтра культуры - ад калектываў удзельнікаў праекта прымае вяночкі  як сімвал сяброўства і супрацоўніцтва, гэтымі вяночкамі ўпрыгожваецца сцэна.

Сёлета ўдзел у фестывалі прынялі лепшыя народныя калектывы Мінскай вобласці: Смілавіцкі народны хор “Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу” (кіраўнік – Ілона Жэгждрынь), народны ансамбль народнай песні “Чарніца” Заслаўскага гарадскога дома культуры (кіраўнік – Ірына Лебедзева), народны гумарыстычны калектыў “Сяброўкі” “Дукорскага сельскага дома культуры” (кіраўнік – Алена Петрусенка), вакальная група ветэранаў працы “Сустрэча” і народны ансамбль песні “Лявоніха” Бярэзінскага раённага цэнтра культуры (кіраўнік – Дана Гурэнчык), народны ансамбль народнай песні “Спадчына” Копыльскага раённага цэнтра культуры (кіраўнік – Валянціна Зарэмбоўская), народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Крынічанька” Маладзечанскага раённага цэнтра культуры (кіраўнік – Дзмітрый Бажко), народны ансамбль народнай песні “Крупчанка” і народны вакальны ансамбль “Жывіца” Крупскага раённага цэнтра культуры (кіраўнік – Ірына Ганс),  народны вакальны ансамбль “Таямніца” Мінскага раённага цэнтра культуры (кіраўнік -  Юлія Бялькова), народны калектыў “Жытніца” Пухавіцкага раённага цэнтра культуры (кіраўнік – Алена Петрусенка).

Кожны з калектываў прадаставіў на суд журы і ўвазе аматарам народнай песні, што сабраліся ў глядзельнай зале, свае музычныя праграмы. Журы, старшынёй якога выступіў Андрэй Дударчык - педагог па вакале, артыст, саліст народнага ансамбля “Вілея казачья”- давялося няпроста выбіраць лепшых. Таксама ў складзе журы выступілі Марына Дударчык – рэжысёр, кіраўнік народнага ансамбля “Вілея казачья”, Таццяна Лучанок - начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама, Алеся Рабцава – выкладчык дзіцячай школы мастацтваў імя А.Анікейчыка (г.Барысаў), Дзмітрый Сыч – педагог мастацкага аддзялення дзяржаўнай установы адукацыі “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў”.

У выніку  першае месца было прысуджана народнаму гумарыстычнаму калектыву “Сяброўкі” “Дукорскага сельскага дома культуры” (кіраўнік – Алена Петрусенка), другое месца - народнаму вакальнаму ансамблю “Таямніца” Мінскага раённага цэнтра культуры (кіраўнік -  Юлія Бялькова), трэцяе - народнаму ансамблю народнай песні “Спадчына” Копыльскага раённага цэнтра культуры (кіраўнік – Валянціна Зарэмбоўская).

Таксама ў час мерапрыемства была наладжана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Скарбніца рамёстваў”. Тут пераможцамі былі прызнаны народная студыя выяўленчага мастацтва Хажоўскага СДК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна” (1 месца), аматарскае аб’яднанне “Параскева” ДУ “Бярэзінскі раённы цэнтр культуры” (2 месца), народнае аб’яднанне “Майстры Ігуменшчыны” ДУК “Чэрвеньскі раённы цэнтр культуры і вольнага часу” (3 месца).

Усе прысутныя атрымалі масу станоўчых эмоцый, задавальнення, незабыўных уражанняў.

 

 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER