Талент і творчасць Паліны Сярмяжка

Date 25.09.2026 Man
Comment 5
Талент і творчасць Паліны Сярмяжка

Любы аматар мастацтва і народных рамёстваў, наведаўшы Бярэзінскі цэнтр рамёстваў, нехаця здзівіцца, адкуль у нас на Бярэзіншчыне столькі шмат людзей без перабольшвання з залатымі рукамі? Тут і праўда стракаціць у вачах ад шматлікай прыгажосці, і нават часам сэрца замірае ў захапленні, а работы майстроў можна разглядаць гадзінамі і не стамляцца. Кераміка, жывапіс, акварэль, разьба па дрэве, вырабы ганчарства і многае іншае, тут прадстаўлены ці не ўвесь спектр таго, чым займаюцца апантаныя творчасцю бярэзінцы.

Паліна Сярмяжка – дзяўчына вельмі сціплая, і не адразу прызнаецца, што цэлы шэраг яе жывапісу ўпрыгожвае сцены ўстановы, дзе яна працуе метадыстам. Пра сябе яна расказвае так:  

– Спецыяліст, які ўсім па-крышачку займаецца. Кераміка, выцінанка ў прыярытэце, хачу тут стварыць гурток.

Дарэчы, Паліна ўжо даўно не малады спецыяліст, адпрацавала ва ўстанове два гады, а на трэці пайшла ў дэкрэтны водпуск. Сёлета ж вярнулася на любімае месца работы і з 9 чэрвеня ізноў працуе.

Разам з ёю сядзіць з алоўкамі і дачушка Сафія. Відавочна, дзіцяці адназначна пайшла ў матулю. І хоць малюе Сафійка пакуль яшчэ “калякі-малякі” ў стылі Пікасса, але цяга да творчасці і прага прыгожага ўжо добра праглядаюцца. І практычна няма сумніву, што і яна, калі вырасце, можа запраста стаць мастаком-пейзажыстам – мама навучыць, бо ў планах Паліны займацца асабістым развіццём дачушкі. Адзначым, маленькай Сафіі пакуль два гадкі.

Уласна сама ж Паліна Сярмяжка малюе даўно. Пайшла па сцежцы старэйшай сястры, якая ў свой час вучылася ў мастацкай школе ў вядомага бярэзінскага выкладчыка Дзмітрыя Сыча. Скончыла сярэднюю школу №3, пасля дзявятага класа паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Цяпер вучыцца завочна ў Мінскім інстытуце культуры і мастацтва на факультэце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, спецыялізуецца на выцінанцы.

Выцінанка яе вабіць па-асобаму, як ужо адзначылі, дадзены накірунак мастацкай творчасці ў прярытэце. У калекцыі фота сваіх прац Паліна мае цікавыя ўзоры таго, што ўжо паспела стварыць у выцінанцы. Праўда, клопат пра сям’ю, мужа і дзіця забірае шмат часу, вольны перапынак бывае пакуль што рэдка, таму і малюе яна або завіхаецца над новымі вырабамі ў асноўным у рамках вучэбнай праграмы. Але і ўжо створанага раней дастаткова, каб належным чынам ацаніць талент і ўзровень творчасці маладога майстра.

– Малюю або ствараю іншыя вырабы толькі ноччу, пакуль дзіця спіць, – прызнаецца Паліна. – Па-іншаму пакуль аніяк.

У перспектыве таксама весці гурток, скончыць вучобу і працаваць далей. Галоўнае – яна майстар народных мастацкіх рамёстваў. Заняткі мастацтвам і жывапісам таксама кідаць не збіраецца. А што рабіць, калі па душы ўсе накірункі творчасці?

Здольнасці Паліны можна ацаніць на сценах цэнтра рамёстваў ужо на першым паверсе, калі ўвойдзеш у будынак. Выдатныя нацюрморты ўпрыгожваюць сцены, прываблівае ўвагу малюнак Нікольскага храма, выява якога цалкам пазнавальная і знаёмая бярэзінцам.

Прызнаннем таленту сведчыць той факт, што летась у летні час мастачка распісвала сцены Бярэзінскай ЦРБ, у педыятрычным аддзяленні і гульнявым пакоі. Запрашэнне распісаць сцены ў такой сур’ёзнай установе ўжо сведчыць, што Паліна надзейна ўвайшла ў прафесію і яе творчасць запатрабаваная, карыстаецца попытам, радуе вока і падабаецца людзям, а гэта для майстра мастака творчай асобы найбольшы і найлепшы камплімент.

Пабачыць жа створаную рукамі і талентам Паліны прыгажосць можна на фота.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара і гераіні матэрыяла.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Калі веды – галоўны скарб

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Сентябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30