— Ключавы вектар турыстычнага злёту — актывізацыя турысцкай і спартыўна-аздараўленчай работы, — акцэнтаваў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. — Праграма злёту накіравана на прапаганду турысцка-краязнаўчага напрамку і рэалізуе задачу грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў праз прыцягненне да заняткаў турызмам.
Праграма мерапрыемства складалася са спартыўнай і конкурснай праграм. Навучэнцы спаборнічалі паміж сабой у турысцка-прыкладным мнагабор’і і ў тэхніцы пешаходнага турызму на дыстанцыі да 1000 метраў.
— Мы ганарымся навучэнцамі Міншчыны і жадаем ім поспехаў на Турысцкім злёце навучэнцаў Саюзнай дзяржавы, — падкрэсліў Мікалай Башко.