У Швецыі пры паліклініках адкрываюць кабінеты смехатэрапіі, у Японіі ў аптэках прадаюць касеты з гумарам. Да Міжнароднага дня інвалідаў бярэзінскія бібліятэкары прапанавалі маладым людзям з фізічнымі абмежаваннямі сеанс смехатэрапіі “Гумар пад вясёлым парасонам”. Падсілкаваць пазітыўным зарадам свае “унутраныя батарэйкі” пацыентам дапамагалі гумарэскі, інтэрмедыі, маналогі, насценныя карыкатуры і арыгінальныя “гаворачыя рэквізіты”. Пушчаная па кругу ўсмешка яднала, збліжала, дарыла добры настрой. Вясёлы клоун шчодра раздаваў вітамін-смехатрын, самым вясёлым – прызы, прапанаваў хвілінку гумарыстычнай фіззарядкі і фота пад вясёлым парасонам. 1 хвіліна смеху замяняе стакан соку ці смятаны, 5 хвілін – 2 бутэрброды. Пад час смеху працуе 20 мышцаў твару. 45 хвілін гумару і смехатэрапіі сталі феерверкам здаровага смеху.
Тэст на міласэрнасць
Паразважаць на тэму спагадлівасці да інвалідаў і прайсці індывідуальную тэст-праверку навучэнцам гімназіі прапанавала тэатр-трыбуна “Міласэрнасць-люстэрка душы” Бярэзінскай раённай бібліятэкі ў фармаце суботы дабрыні 4 снежня. Жыццёвыя гісторыі “Інвалід сярод людзей і нелюдзей” гучалі набатным напамінам: “Нас усіх на міласэрнасць праверыць жыццё! Кожны можа зрабіць нашу будзённасць больш светлай і чыстай”. Наглядна-вобразным суправаджэннем “Стоп-кадр, стоп-сюжэт” выступала экспазіцыя бязногага інваліда ў акружэнні манекенаў у чорна-белых масках, сімвалізуючая нашы добрыя стасункі да людзей з фізічнымі абмежаваннямі ці раўнадушша і жорсткасць у стаўленнях да іх. Акцыя “Запалім лампадку дабрыні” прайшла з раздачай чароўных ліхтарыкаў. Рабятам, якія з практыкі школьнага жыцця выступаюць для аднакласнікаў узорам міласэрнасці і дабрыні, былі ўручаны прызы-сімвалы і арыгінальныя пасведчанні “Добрае сэрца”. Паводле картак зваротнай сувязі па ацэнцы мерапрыемства гімназісты і іх класныя кіраўнікі вызначылі мерапрыемства гадзінай душэўнага ўзрушэння і духоўнага ачышчэння.
Загадчык аддзелу маркетынгу Бярэзінскай раённай бібліятэкі Тамара Круталевіч