Падарожжа на хвалях «ШТУРМа»

Date 25.02.2022 Man
Comment 352
Падарожжа на хвалях «ШТУРМа»

Другі год  Школа Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ” пад куратарствам Бярэзінскай раённай бібліятэкі збірае падлеткаў для карыснага баўлення часу. 24 лютага прайшло пасвячэнне ў штурмаўцы навічкоў  з эстафетай знаёмства, урачыстай клятвай, уручэннем фірменных знакаў, братаннем і дзяленнем каравай дружбы.

Затым навічкоў і заўсёднікаў “ШТУРМа” з’яднала гульнёва-пазнавальная праграма: SOS-шоў “Пасланне з бутэлькі”. Каманда юнгаў імправізаванага карабля азнаёмілася з атрыманым па “воднай почце” трывожным лістом мараплаўцы Фердынанда Урангеля аб выміранні племені індзейцаў ад “гаручай вады” і пакаянным пасланнем агента па рэкламе  піваваранага завода аб спрыянні масавай алкагалізацыі насельніцтва.

Акцыя “Крыжовы паход супраць бутэлькі” прайшла з вынасам зладзейкі з наклейкай ў музейны кубрык экспанатаў ворагаў чалавецтва і сплюшчваннем піўной бляшанкі, забіваннем цвікоў у макет драўлянай цыгарэты. Чыстая кніга карабельнай каманды папоўнілася асабістымі подпісамі юных маракоў, якія далучыліся да штурмаўскага руху “Мы – чысты ўзрост без бруду шкодных звычак”. Аматары піўной моды і курэння трымалі клятву перад таварышамі па камандзе і атрымалі векселі даверу на пераадоленне шкодных звычак.

Акцыя “Напой штурмаўца: выбар маладога пакалення” парадавала падлеткаў сокам і кока-колай, вітамінам С і фруктамі. “Кніжная таможня” праверыла чытацкую актыўнасць юнгаў з уручэннем кнігалюбам персальных бонусаў чытацкай актыўнасці і “Залатых чытацкіх фармуляраў”.

У фірменных блакнотах штурмаўцаў з’явіліся новыя запісы аб памятных момантах у Школе Творчага Удасканалення Развіцця Моладзі “ШТУРМ”.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER