Бярэзінцы святкуюць Дзень Незалежнасці!

Date 03.07.2022 Man
Comment 493
Бярэзінцы святкуюць Дзень Незалежнасці!

Сённяшні дзень асаблівы ў календары, у ім адзаначаюцца адразу тры важныя святы: Дзень Незалежнасці, вызвалення і дзень горада. Менавіта 3 ліпеня былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх акупантаў Мінск і Беразіно. Да поўнага вызвалення нашай краіны ад захопнікаў заставалася два тыдні, і амаль год да поўнай перамогі, яшчэ хаваюцца па лясах недабітыя фашысцкія пасобнікі, але нішто не можа аспрэчыць таго факту, што прыгняценню нашага народа нацыстамі наступіў канец. Таму і стала гэтая дата Днём Незалежнасці.

З нагоды свята ў зоне адпачынку каля возера адбыліся народныя гулянні з шыкоўнай канцэртнай праграмай, арганізаванай раённым цэнтрам культуры, выступленнем фальклорных калектываў сельскіх дамоў культуры, фотазонамі, лакацыямі грамадскіх аб’яднанняў БРСМ і прафсаюзаў, прадпрыемстваў і арганізацый горада, рэдакцыі газеты “Бярэзінская панарама”, спартыўнымі гульнямі, выставамі народнай творчасці, і многім-многім іншым.

Бярэзінцаў і гасцей свята павіншаваў старшыня Бярэзінскага райвыканкама Дзяніс Дзішук.

- Сёння ўрачысты неверагодны дзень, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, - падкрэсліў Дзяніс Ігаравіч. – 78 гадоў назад мы паказалі фашыстам, хто гаспадар на гэтай зямлі. І сёння мы прымнажаем багацце нашага краю, працуем дзеля будучыні і захавання нашай Незалежнасці, будуем новыя дамы, дбаем пра развіццё. Слава Богу, што ёсць тыя, хто помніць пра беды, выпаўшыя ў час ліхалецця, і ведае як неабходна захоўваць мір. Таму жадаю ўсім, каб мы жылі ў міры заўсёды. Я больш чым упэўнены, кожны з с прысутных помніць гісторыю, будзе яе захоўваць і перадаваць дзецям, унукам, праўнукам, якой цаной даваўся гэты мір. Таксама жадаю ўсім прысутным моцнага здароўя, бадзёрасці духа і самае галоўнае – мірнага неба над галавою. Са святам, бярэзіны!

Узнагароды лепшым

Стала добрай традыцыяй у гэты дзень адзначаць людзей, якія сваёй працай і дасягненнямі праславілі наш раён і горад, унеслі часцінку ўласнай душы ў развіццё Бярэзінскага краю.

Адзін за другім запрашаліся на сцэну вядомыя на Бярэзіншчыне людзі.

У намінацыі “За духоўнае аддраджэнне” узнагароджана загадчыца аддзела маркетынга і сацыакультурнай дзейнасці Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Тамара Круталевіч.

За адданасць прафесіі ўзнагароджаны Аляксандр Хадаронак. Дарэчы, Аляксандр Стэфанавіч ветэран працы, працоўны стаж 48 гадоў. З 1969 года да 1981 быў галоўным заатэхніккам каогаса “Камунар”, потым да 1987 года узначальваў саўгас “Высакагорскі”, пасля да 2000 года быў галоўным існпектарам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бярэзінскага райвыканкама.

У намінацыі “Сіла волі і актыўная жыццёвая пазіцыя” адзначана прадстаўніца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Бярэзінскага ТЦСАН Вольга Караткевіч. Вольга Міхайлаўна сёлета на базе дзіцячага рэабілітацыйнага аздараўленчага цэнтра “Ждановічы” прыняла ўдзел у абласным фестывалі творчасці інвалідаў “Вясеннія сустрэчы”, дзе ў намінацыі “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” заняла 2-е месца. У ліпені мяркуе прыняць удзел у 31 міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску – 2”. Жанчына таксама з’яўляеца пастаянным удзельнікам рэгіянальнай паралімпіяды, штогадова займае прызавыя месцы ў асабістых пяршынствах па лёгкай атлетыцы. Самая дакладная яе характарыстыка апісваецца словамі – моцны духам чалавек.

Адзначана таксама шматдзетная сям’я Аляксандра Тадэўшавіча і Вольгі Мікалаўны Радзевічаў. Разам з бацькамі на сцэну падняліся і дзеткі: Руфіна, Аліна, Давід, Елісей і Маргарыта.

У намінацыі “Талантлівая моладзь” узнагароджана вучаніца 10 класа Бярэзінскай гімназіі Марына Жолудзева. Таленавітая дзяўчына з’яўляецца таксама выпускніцай школы мастацтваў па клас фартэпіяна і вакала, іграе на фартэпіяна і гітары, сачыняе вершы і апавяданні, спявае, удзельнічае ў конкурсах і становіцца неаднаразова абладальнікам гран-пры і лаўрэатам міжнародных конкурсаў. Сёлета таксама стала пераможцам абласнога этапа конкурса юных журналістаў “Залатое пяро”, праведзеным грамадскай арганізацыяй “Белая Русь”

Усе гэтыя людзі вылучаюцца актыўнай жыццёвай пазіцыяй і з’яўляюцца прыкладам для многіх іншых бярэзінцаў.

СА СВЯТАМ!

Уражвала канцэртная праграма. Выступілі вядучыя артысты бярэзінскай сцэны Аляксандр Антанюк, Яўгеній Зубар, Кацярына Пятрэнка – выканаўцы, спевы якіх даўно палюбіліся жыхарам нашага горада. Парадваў таксама народны ансамбль “Рэтра”. Не пакінулі раўнадушнымі прысутных і танцавальны калектыў “Маргарыткі”.

Асаблівы пункт праграмы – выступленне гасцей: балалаечніка-віртуоза Аляксандра Варанішча і вядомай спявачкі Гюнеш.

Варта зазначыць, што слухачы не стаялі ці сядзелі на месцы: прастора скалыналася ад апладысментаў, а найбольш эмацыянальныя аматары музыкі кідаліся ў скокі прама перад сцэнай.

Асобнай лакацыяй былі так званыя “Культурныя цёркі”, дзе выступалі калектывы Новінскага, Любушанскага, Косаўскага дамоў культуры, а таксама сямейны калектыў “Палянскія”.

На свяце можна было таксама паласавацца шашлыком, згуляць у футбол і бадмінтон, наведацца на лакацыі выстаў і заняцца шмат яшчэ чым забаўляльным і цікавым, на тое яно і свята. Перакананы, прысутныя атрымалі зарад бадзёрасці надоўга. 

 

 

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER