Вярнуліся з узнагародамі і падарункамі

Date 15.07.2022 Man
Comment 932
Вярнуліся з узнагародамі і падарункамі

У чарговы раз прадстаўнікі Бярэзіншчыны сталі ўладарамі прадастаўленай прэзентацыйнай пляцоўкі на Кургане Славы.

На гэты раз наш рэгіён прымаў узел у арганізаваным абласным камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні прэзентацыі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці. Ганаровую місію на гэты раз выконвала сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемстваў “Здравушка-агра”.

Бярэзінская палатка размясцілася ў вельмі выгодным становішчы – ля самага падножжа Кургана і непадалёк ад імправізаванй сцэны, на якой з заліхвацкімі песнямі выступалі самадзейныя артысты рэгіёнаў Міншчыны. Але не толькі гэтая акалічнасць з’яўлялася галоўным штуршком для таго, каб наведаць падворак паплаўчан. Яго гасцінныя гаспадыні Святлана Палянская, Таццяна Гоман і Наталля Бабіновіч цікава расказвалі гасцям пра Бярэзінскі край, пра сваё сельгаспрадпрыемства і частавалі кожнага жадаючага смачнымі прысмакамі. Чаго тут толькі не было – і духмяныя дранікі, і пульхныя пірагі, і апетытныя бліны, і дамашняя каўбаска, і мясная нарэзачка… Колькі гасцей свята пазнаёмілася ў той дзень з нашым кутком – і не пералічыць. Вось што некаторыя з іх расказалі аб сваіх уражаннях:

Паліна:

- Мы мінчане. А сёння на Курган Славы прыехалі разам са сваімі расійскімі сябрамі з Падмаскоўя. Ім тут вельмі спадабалася. Нам таксама прыйшоўся да спадобы бярэзінскі падворак. Раней у вашым раёне бывалі толькі праездам. Атрымалі выдатную магчымасць панаёміцца з ім і яго добразычлівымі жыхарамі бліжэй. Уражанні – самыя прыемныя.

Муж і жонка Валерыя і Аляксей разам з дзецьмі Раманам і Эвелінай: - Не змаглі прайсці міма вашай палаткі. Вырашылі прадэгуставаць прапануемую прадукцыю. Ці смачна? Канечне, як і ўсе блюды беларускай нацыянальнай кухні. А мы яе фанаты.

Людміла:

- Добра знаёма з прадукцыяй бярэзінскіх сыраробаў, бо працую ў галіне мяса-малочнай прамысловасці вобласці і бывала на Бярэзіншчыне па рабоце неаднойчы. Сёння пераканалася, што вы можаце ганарыцца не толькі выдатнай якасцю сыроў. Булкі і пірагі, якія я каштавала, таксама заслугоўваюць толькі самай высокай ацэнкі!

Сваё кулінарнае майстэрства паплаўскія гаспадырні цудоўна праявілі і падчас правядзення конкурсу па вырабе дранікаў: іх гатавалі і смажылі тут жа, на калодцы. Якасць дранікаў была высока ацэнена кампетэнтным журы і нашай дэлегацыі было прысужана ганаровае трэцяе месца. Акрамя таго па выніках мерапрыемства прадстаўнікі СУП “Здравушка-агра” былі адзначаны каштоўнымі падарункамі за арганізацыю работы падворку і выпечаны каравай.

Своасаблівы каларыт у прэзентацыю Бярэзіншчыны ўнеслі таксама і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Косаўскага клуба-бібліятэкі Мікалай Палянскі, Ларыса Палянская, Галіна Бабровіч і Аляксандр Антанюк.

Уражанні аб праведзеным мерапрыемстве прадстаўнікоў бярэзінскай дэлегацыі:

Ірына Чабатар і Аксана Лапыцька, ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”:

- Цудоўнае мерапрыемства! На Кургане Славы былі толькі ў школьныя гады і былі рады, што прадставілася магчымасць прыехаць сюды ізноў. Шмат чаго перамянілася тут: і выстава тэхнікі ваеннага часу тут арганізавана, і алея памяці створана. А якія цудоўныя тут сёння працавалі падворкі! Канечне ж, наведалі ўсе, і бярэзінскі таксама. Але перш-наперш зрабілі ўзыходжанне на Курган. Адчуванні – не перадаць!

Галіна Шагойка і Алена Собаль, ААТ “Багушэвічы”:

- Паездка вельмі спадабалася. Цудоўна і прыгожа. Такія выезды вельмі патрэбныя. І не толькі для таго, каб пазнаёміцца з дзейнасцю і прадукцыяй нашых калег-аграрыяў з іншых рэгіёнаў вобласці, хоць гэта таксама вельмі важна і цікава. Такія месцы, як Курган Славы яшчэ і яшчэ раз прымушаюць нас задумацца пра сваю баявую гісторыю, пра вартасць і каштоўнасць міру.

 

 

 

Яніна Клімовіч.
Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER