Нам пішуць

Date 03.08.2022 Man
Comment 1186
Нам пішуць

Гэтыя радкі хачу прысвяціць людзям працы, маім шаноўным землякам, і ў тым ліку і маёй маці, якая з 1975 года і да сучаснага моманту працуе ў сельскай гаспадарцы, зараз гэта ААТ “Пагосцкі”.

Здароўя Вам усім, міра, шчасця, дабрабыту і творчых поспехаў!

Людміла Бандарчык

 

 

Цана хлеба

Хто вырас на зямлі, сярод палёў,

хто змалку бачыў працу хлебаробаў,

каштоўнасць ведае вялікасці хлябоў

і кожнага зярнятка паасобку.

 

Хто вырас на зямлі і ўзмацнеў,

ішоў па краі родным не староннім,

той кошт сапраўдны працы зразумеў,

ацёклых і мазолістых далоняў;

 

Што адпачынку не чакаюць зноў

і круглы год шчыруюць з промнем першым;

таму ў вяках праўдзівая з высноў,

што хлеба лёгкага няма на свеце!

 

Хто на зямлі з маленства ў працы рос,

хто хлебаробскай справы знае долю,-

той ведае праўдзівы хлеба кошт -

не на паліцы крамы,  а што ў полі…

 

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER