ДВАНАЦЦАЦЬ МЕСЯЦАЎ. ВЕРАСЕНЬ
Гэта дзявятая кніга праекта “Дванаццаць месяцаў”, што складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. Гэта своеасаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год – штодня па адной незвычайнай гісторыі.
Асаблівасць праекта ў тым, што пры яго ажыццяўленні выкарыстаны кніжныя ілюстрацыі, створаныя ў розныя гады лепшымі беларускімі мастакамі. Многія з гэтых малюнкаў складаюць залаты фонд айчыннай кніжнай графікі.
Владимир МАШКОВ. КАК Я БЫЛ ВУНДЕРКИНДОМ
Жил обычный мальчик Сева. Но однажды его бабушка решила, что он «необычный ребенок» - иначе говоря, вундеркинд. С того дня и начались трудности в жизни мальчика. О том, как Сева выбрался из нелегкого положения, о его приключениях рассказывается в юмористической повести «Как я был вундеркиндом».
Герою повести «Соскучился по дождику» Володьке Прокопенко тяжело пришлось в жизни. Запутался он и решил, что самый лучший выход – сбежать из дома. Через много приключений пройдет Володька, многое преодолеет, пока найдет истинный путь.
Сяргей ДАВІДОВІЧ. СУП З ЧАРАПАХІ
Перад намі зборнік казак ад лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Сяргея Давідовіча. Казкі вучаць спагадлівасці і шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлі беражліва і адказна.
СОНЕЧНЫ ЗАЙЧЫК
У гэты зборнік увайшлі вядомыя творы Вячаслава Адамчыка, Раісы Баравіковай, Івана Навуменкі, Барыса Сачанкі і інш., якія цікава чытаць і перачытваць. Наогул айчынная літаратура багатая цікавымі здабыткамі, варта толькі ўважліва прыглядзецца.
ЗОРНЫ КАМЕНЬ
У кнігу ўвайшлі выбраныя апавяданні Змітрака Бядулі, Алены Васілевіч, Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Шыціка, Івана Пташнікава, Міколы Лупсякова, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў чытачоў бібліятэк.
Зборнікі чытаць заўсёды цікава, яны нібыта абагульняюць літаратурную сітуацыю, даюць адзін вялікі малюнак-мазаіку і дазваляюць пазнаёміцца з творчасцю ўсіх знакавых пісьменнікаў адначасова.
Агляд зрабіў Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.