Краязнаўчы каляндар Бярэзіншчыны

Date 19.01.2024 Man
Comment 1608
Краязнаўчы каляндар Бярэзіншчыны

Наступіўшы год багаты на памятныя падзеі грамадскага жыцця нашай краіны. Галоўнай з іх, безумоўна, з’яўляецца 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для Бярэзіншчыны гэты год увойдзе ў гісторыю як стагадовы юбілей з дня стварэння раёна. Багата будзе і іншых цікавых юбілейных падзей і фактаў. Ім прысвечана наша краязнаўчая падборка.

1884 г. – Адкрыты школы гpaматы (усе рухомыя) у вёсках Арэшкавічы, Бялавічы, Гарэнічы, Дулебы, Паплавы; школы (усе рухомыя) у вёсках Высокая Гара, Вяшэўка, Журавок, Капланцы, Навасёлкі.

1884–1885 гг. – Беларускі археолаг, гісторык, краязнаўца Татур Генрых Хрыстафоравіч заснаваў часовы археалагічны музей у Беразіно, дзе ў наваколлі вёў раскопкі (Калюжыца, Крушына, Курганне, Русалішча i інш.).

1894 г. – У Беразіно пачала працаваць земская местачковая бальніца (лячэбніца) на 10 ложкаў.

15 лютага 1904 г. – У в. Пагост нарадзіўся Жукоўскі Максім Іванавіч, кіраўнік Чырвонаслабадскога падпольнага райкома партыі, камандзір партызанскага атрада. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 жніўня 1941 г. узнагароджаны ордэнам Леніна. Загінуў у верасні 1941 г.

1904 г. – У в. Асмолаўка нарадзіўся Мікалай Васільевіч Рыбачонак, адзін з першых камсамольцаў раёна. Забіты ў снежні 1924 г. Пахаваны ў цэнтры в. Багушэвічы, ля сельскага Дома культуры.

14 ліпеня 1914 г. – У Беразіно адкрыта вышэйшае змешанае пачатковае вучылішча.

5 снежня 1914 г. – У в. Сяліба нарадзіўся Няхай Рыгор Васільевіч, паэт, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

1914 г. – Нарадзіўся Бародзіч Феадосій Восіпавіч. Да Вялікай Айчыннай вайны i пасля яе – на савецкай i гаспадарчай рабоце ў раёне. У час вайны камандаваў Першым чырвонаармейскім партызанскім атрадам у Крыме.

1 студзеня 1919 г. – Нарадзіўся Ханінаў Міхаіл Ванькаевіч, калмыцкі пісьменнік, перакладчык твораў беларускай літаратуры, ганаровы грамадзянін г. Беразіно.

5 студзеня 1919 г. – Арганізаваны Бярэзінскі валасны камітэт. Яго старшыня – Ігнатовіч Павел Андрэевіч.

15 мая 1919 г. – Нарадзіўся Шрэйн Дзмітрый Барысавіч; у маі-ліпені 1944 г. – камандзір 210-га асобнага атрада імя І. В. Сталіна.

1919 г., жнівень – 7 ліпеня 1920 г. – Бярэзінскі раён акупіраваны польскімі войскамі. На працягу гэтага часу ў Беразіно дзейнічала падпольная маладзёжная група.

21 студзеня 1924 г. – У Беразіно і некаторых вёсках раёна адбыліся жалобныя мітынгі з прычыны смерці У.І. Леніна.

1 мая 1924 г. – Пачатак піянерскага руху ў Беразіно.

17 ліпеня 1924 г. – На хутары Рачыборак Багушэвіцкага сельсавета нарадзіўся Kypтo Яўген Іванавіч, празаік, член Саюза пісьменнікаў Белаpyci.

17 ліпеня 1924 г. – У Барысаўскай акрузе ўтвораны Бярэзінскі раён, які быў падзелены на 15 сельсаветаў.

13 снежня 1924 г. – У в. Западня нарадзіўся Андрыевіч Мікалай Паўлавіч, удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Загінуў 28 лютага 1944 г. пры падрыве варожага эшалона. Яго імем названа вулка ў рабочым пасёлку Градзянка.

1924 г. – У Слабадзе была адкрыта лячэбніца для хворых на сухоты.

1924 г. – У Беразіно пабудавана i працавала электрастанцыя.

11 мая 1929 г. – У Беразіно нарадзіўся Алейнік Дзмітрый Іванавіч, беларускі жывапісец.

6 жніўня 1929 г. – У в. Цярэсіна нарадзіўся Бельскі Рыгор Васільевіч, Герой Сацыялістычнай Працы (1971 г.).

Лета 1929 г. – Каля в. Брадзец пачаў працаваць вапнавы завод.

1929 г. – У раёне пачалася масавая калектывізацыя, якая суправаджалася высылкай заможных сялян.

1929 г. – У в. Дзевяніца нарадзіўся Ермаловіч Васіль Mixaйлавіч, Герой Сацыялістычнай Працы (1977 г.).

1929 г. – У Беразіно адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка У.І. Леніну

1929 г. – На Бярэзінскай метэастанцыі пачалі праводзіцца метэаралагічныя назіранні.

Пачатак 1934 г. – У раёне створаны 151 калгас.

2 люгага 1934 г. – У в. Асмолаўка нарадзіўся Іван Мікалаевіч Белічонак, Герой Сацыялістычнай Працы (1966 г.).

5 мая 1934 г. – У в. Дулебы нарадзіўся Казакевіч Mixaіл Канстанцінавіч, беларускі жывапісец.

22 ліпеня 1934 г. – У Беразіно нарадзіўся Барысёнак Барыс Васільевіч – беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі (1969 г.).

6 верасня 1934 г. – У Багушэвічах нарадзіўся Белахвосцік Валянцін Сяргеевіч, беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі (1973 г.).

1934 г. – У Беразіно адкрыта аўтастанцыя.

20 сакавіка 1939 г. – У Беразіно нарадзіўся доктар гістарычных навук, прафесар Іофе Эмануіл Рыгоравіч.

23 чэрвеня – 28 жніўня 1944 г. – Беларуская аперацыя (аперацыя Баграціён): вызваленне Белорусі ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў.

27 чэрвеня 1944 г. – У час контратакі ворага каля в. Галоўчын Церашкевіч Сяргей Рыгоравіч кінуўся са звязкай гранат пад варожы танк. 3 24 сакавіка 1945 г. – Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся 23 красавіка 1910 г. Пахаваны ў в. Вяшэўка.

29 чэрвеня 1944 г. – Бамбардзировачная эскадрылля пад камандаваннем Героя Савецкаго Саюза Дзяльцова Паўла Андрэевіча (з 13 кpасавіка 1944 г.) знішчыла мост на р. Бярэзіна, па якім адступаў вораг.

Канец чэрвеня 1944 г. – пачатак ліпеня. – У час баёў за вызваленне Бярэзінскага раёна за праяўленую мужнасць і гераізм звання Герой Савецкага Саюза былі ўдастоены 19 чалавек, у тым ліку генерал–лейтэнант, камандуючы 69–га корпуса, які вызваляў г. Беразіно, Мікалай Мікалаевіч Мультан, імем якога названа адна з цэнтральных вуліц райцэнтра.

29–30 чэрвеня 1944 г. – Партызаны атрада «Іскра», асядлаўшы дарогу пaміж Барысавам i Беразіно, адрэзалі шляхі адыходу i манеўру адступаючым гітлераўцам. 1 ліпеня яны сустрэліся з танкістамі 3–га Беларускага фронта.

Пачатак ліпеня 1944 г. – У ходзе Мінскай аперацыі раён вызвалены часцямi 42–й i 153–й стралковых дывізій пры падтрымцы падраздзяленняў 90-га стралковага палка 95–й стралковой дывізіі 49–й apмii Беларускага фронта.

3 ліпеня 1944 г. – Дзень вызвалення Беразіно і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

17 ліпеня 1944 г. – Першае пасля вайны пасяджэнне выканкома Бярэзінскага райсавета дэпутатаў працоўных з парадкам дня: «Аб стане аховы здароўя ў раёне» i «Аб падрыхтоўцы школ да навучальнага 1944–1945 года» (Пратакол N1).

13 верасня 1944 г. – Aляшкевічу Сцяпану Філімонавічу (нарадзіўся ў в. Перавоз Якшыцкага сельсавета) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Загінуў 4 мая 1944 г.

20 верасня 1944 г. – Бярэзінскі раён вылучаны са складу Магілёускай вобласці i далучаны да Мінскай вобласці.

4 кастрычніка 1944 г. – Адбыўся пуск Бярэзінскага спіртзавода.

Красавік 1949 г. – У Беразіно здадзены ў эксплуатацыю новы радыёвузел.

Пачатак 1959 г. – Створана міжкалгасная будаўнічая арганізацыя «Міжкалгасбуд» – МБА, пазней МПМК–82, зараз ПМК – 182.

3 красавіка 1949 г. – Адкрыты рэгулярны рух пасажырскіх цеплаходаў па лініі Беразіно – Бабруйск.

30 красавіка 1949 г. – Смалявіцкая электрастанцыя дала першы электрычны ток для г.п. Беразіно.

Верасень 1949 г. – У Беразіно здадзена ў эксплуатацыю новае цаглянае памяшканне пажарнага дэпо.

1959 г. – У Беразіно, на вуліцы Камсамольскай, 27 узведзены цагляны двухпавярховы будынак райвыканкама і райкама партыі.

Лета 1964 г. – Непадалёк ад Беразіно пачалося будаўніцтва торфабрыкетнага завода.

1 студзеня 1969 г. – Тры прыстані – «Прыбар», «Бярэзінская» і «Святліца» – аб’яднаны ў адзін цэх – ніжні склад.

14 мая 1969 г. – Прэзідэнтам АН Беларусі выбраны фізік М.А. Барысевіч. Працаваў на гэтай пасадзе да сакавіка 1987 года.

1969 г. – Райхарчкамбінат пераўтвораны ў плодаагароднінны завод.

Пачатак 1974 г. – Непадалёк ад Беразіно пачалося будаўніцтва льнозавода.

1974 г. – Сяргею Ільічу Аўсіевічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Нарадзіўся 2 мая 1927 г. у в. Ягадка.

1974 г. – Завершана будаўніцтва аўтадарогі Марціянаўка–Багушэвічы–Якшыцы–Чыжаха.

10 лютага 1979 г. – Галоўны камітэт ВДНГ СССР Дыпломам І ступені адзначыў вакальна–інструментальны ансамбль «Сябры» Бярэзінскага РДК.

21 верасня 1979 г. – Бярэзінскаму РДК урачаны пераходны Чырвоны сцяг Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры.

1979-1980 гг., зіма. – Наш раён прызнаны пераможцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва за павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак прадуктаў жывёлагадоўлі ў зімовы перыяд 1979–1980 гадоў і ўзнагароджаны Ганаровай граматай ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ.

Студзень–сакавік 1984 г. – Па выніках работы за першы квартал МПМК–82 уручаны пераходны Чырвоны сцяг Міністэрства сельскага будаўніцтва СССР і ЦК галіновага прафсаюза.

17 сакавіка 1984 г. – На сходзе партыйна–гаспадарчага актыву раёну ўручаны пераходны Чырвоны сцяг ЦК УПБ, СМ БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ (за павышэнне ўраджайнасці і продажу дзяржаве бульбы ў 1983 г.), а таксама пераходны Чырвоны сцяг абкома партыі, аблвыканкама, аблсаўпрофа і абкома камсамола.

1984 г. – За ўдзел у сацыялістычным спаборніцтве-84 раёну ўручаны два рэспубліканскія і тры абласныя пераходныя Чырвоныя сцягі за поспехі ў галіне раслінаводства.

1984 г. – Аўтабазе №22 прысвоена званне «Аўтагаспадарка гарантаванай бяспекі руху» з уручэннем Дыплома і грашовой прэміі.

1984 г. – Ураджайнасць па раёне: збожжавых – 26,5; бульбы – 215; агародніны – 196; ільновалакна – 4,3 цэнтнера з гектара. Усе калгасы і саўгасы раёна сталі рэнтабельнымі. Атрыманы прыбытак у суме 8,6 мільёна рублёў.

10 чэрвеня 1989 г. – у Беразіно быў адкрыты новы тыповы будынак стаматалагічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы.

22 кастрычніка 1994 г. – Пацяр-пелымі ад вынікаў Чарнобыльскай катастрофы з’яўляліся сем сельсаветаў раёна – Бярэзінскі, Дзмітравіцкі, Ляжынскі, Мачаскі, Пагосцкі, Паплаўскі і Ушанскі. На забруджанай тэрыторыі знаходзіліся 53 населеныя пункты, у якіх пражывала каля сямі тысяч чалавек.

13 студзеня 1999 г. – На Беларускім тэлебачанні пачалася 33-серыйная прэм’ера першага беларускага тэлесерыяла «Проклятый уютный дом». У галоўнай ролі здымалася наша зямлячка Алена Мазгова.

Канец верасня 1999 г. – Створона раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» (БСВАА). Старшынёй выбраны Алег Купіч. У раёне пражывала звыш 70 афганцаў.

Падрыхтаваў Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER