Святкавалі Масленіцу разам!

Date 22.02.2026 Man
Comment 92
Святкавалі Масленіцу разам!

Узорны фальклорны гурт «Валошкі» і народны сямейны гульнёва-абрадавы гурт «Радзіна» з гонарам прадставілі Бярэзінскі раён на абласным спартыўным свяце «Мінская лыжня» ў Барысаў-арэне.

У рамках свята артысты падрыхтавалі захапляльную масленічную гульнёвую праграму «Гуляй, Масленіца!», якая ўключала мноства інтэрактыўных забаў і актыўнасцей.

Гасцей чакалі смачныя бліны, разнастайныя пачастункі і памятныя падарункі.

Масленіца аб’яднала ўсіх ад мала да вяліка і напоўніла атмасферу радасцю і святочным настроем.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER