Вядучая мерапрыемства Тамара Круталевіч расказала аб жыцці і творчай дзейнасці нашых землякоў, адзначаных літаратурным талентам, узгадала цікавыя і малавядомыя старонкі іх біяграфій. Сваімі ўспамінамі пра бацьку падзяліўся Улдзлімір Сакаў, якому таксама перадаўся паэтычны талент Сакава-старэйшага. Асобныя моманты з жыцця Івана Маркевіча ўзгадала жыхарка горада Людміла Корбут, у сям’і якой у свой час кватэраваў журналіст.
Было вельмі прыемна бачыць сярод гасцей вечарыны сваякоў Івана Маркевіча – яго нявестку Лілію Маркевіч, двух унукаў – Івана і Мікіту, а таксама двух праўнучак.
Шчыры настрой мерапрыемству надавалі і песні ў выкананні Мікалая Міхайлоўскага, дзве з якіх былі напісаны на вершы Уладзіміра Сакава.
Свае падзякі за праведзенае мерапрыемства супрацоўкнікам бібляітэкі выказала Яўгенія Бегуновіч. Да таго ж, яна шчыра павіншавала раёнку і яе супрацоўнікаў са слаўным юбілеем і пры гэтым адзначыла, што журналісцкая праца вельмі складаная і адказная, а таму патрабуе пашаны. Жанчына, якая мае багаты стаж падпісчыцы на родную газету, падкрэсліла, што і надалей застанецца яе вернай прыхільніцай.
На гэтым супрацоўнікі бібліятэкі не збіраюцца завяршаць знаёмства з жыццём і паэтынай творчасцю бярэзінскіх журналістаў. Як адзначыла Тамара Круталевіч, у красавіку 2027 года падобная ж вечарына будзе прысвечана непераўзыйдзенаму майстру слова раёнкі Гертрудзе Шчур і яе паэтычнаму таленту. А нагодай для гэтага стане яе 80-гадовы юбілей.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.