Галоўнае — здароўе і станоўчыя характарыстыкі
Патрабаванні: узрост 17 – 25 гадоў, высокія маральныя і дзелавыя якасці, станоўчыя характарыстыкі па месцы вучобы, работы, жыхарства, добрае здароўе і адсутнасць судзімасцей. Неабходна прад’явіць вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай ці рускай і замежнай мовах, грамадазнаўстве.
Уступныя іспыты праходзяць на два тыдні раней, чым паўсюль, таму ёсць магчымасць, калі не паступілі, падаць дакументы ў іншую ВНУ краіны. На перыяд вучобы курсанты забяспечваюцца абмундзіраваннем, пражываннем і харчаваннем, стыпендыяй. Выкладае прадметы высокакваліфікаваны прафесарскі састаў. У акадэміі і інстытуце добрая навукова-практычная і спартыўная база, прадастаўляюцца шырокія магчымасці для самаадукацыі і самарэалізацыі. Пасля атрымання дыплома гарантавана працаўладкаванне.
Сацыяльныя гарантыі
Супрацоўнікі міліцыі маюць грашовае забеспячэнне, надбаўку за цяжкасць і напружанасць у службе, форменнае абмундзіраванне, дадатковы водпуск за выслугу гадоў. Заробак дастойны, ён залежыць ад выслугі і месца службы. Ёсць магчымасць кар’ернага росту і павышэння прафесійнага майстэрства. Дасягнуўшы 48-гадовага ўзросту, а таксама пасля 20 гадоў службы, куды ўваходзіць і вучоба, супрацоўнік мае права на пенсійнае забеспячэнне.
Па пытаннях паступлення звяртайцеся ў аддзел унутраных спраў Бярэзінкага райвыканкама асабіста альбо па тэлефоне 5-43-75.
Генадзій РАБІЗА,
намеснік начальніка РАУС
па ідэалагічнай рабоце
і кадравым забеспячэнні.