Ён распавядаў старшакласнікам пра дзейнасць работнікаў пракуратуры, пра якасці, якімі яны павінны валодаць, пра тое, дзе можна набыць адпаведную спецыяльнасць, каб потым прыйсці працаваць менавіта ў пракуратуру, пра свой шлях у прафесію.
Вучні задавалі шмат пытанняў — і сур’ёзных, па сутнасці, і гарэзлівых, з гумарам, і засталіся задаволены адказамі. Таксама яны прагледзелі відэаролік па тэме і былі закліканы прыняць удзел у творчым конкурсе “100 крокаў да прафесіі пракурора”, які прымеркаваны да святкавання 100-годдзя стварэння органаў пракуратуры.
Прысутным у зале старшакласнікам спадабалася сустрэча
Конкурс праводзіцца з 1 лістапада 2021 года да 1 чэрвеня 2022 года. Жадаючым прыняць удзел у конкурсе патрэбна аформіць заяўку, дзе неабходна пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння і кантактныя дадзеныя — хатні адрас, мабільны тэлефон, адрас электроннай пошты, месца вучобы, намінацыю. Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: “Лепшы відэаролік”, “Лепшы плакат”, “Лепшае эсэ”. Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзенні творчага конкурсу “100 крокаў да прафесіі пракурора” было перададзена завучам школьных устаноў.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.