А дзе флікер?

Date 11.11.2022 Man
Comment 851
А дзе флікер?

Такім пытаннем вітаў вучняў на ганку СШ №3 супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі Бярэзінскага РАУС старшы лейтэнант міліцыі  Дзмітрый Харытончык. 

Як высветлілася, нехта забыўся яго дома, другія доўга корпаліся і не маглі знайсці яго ў сумках. Таму давялося вартавому правапарадку затрымацца ў навучальнай установе, каб уручыць вучням флікеры і яшчэ раз нагадаць ім пра выкананне Правілаў дарожнага руху.

– Грашаць забыўлівасцю многія дзеці, – зазначае міліцыянер, – асабліва пасля канікулаў. Таму задача педагогаў і міліцыі нагадаць ім пра асноўныя правілы дарожнага руху, а для бацькоў элементарна пракантраляваць, ці носіць ваша дзіця флікер. Пра гэта мы будзем падрабязна гаварыць у час сустрэч з працоўнымі калектывамі.

Нацэліць на бездакорнае выкананне Правілаў дарожнага руху павінна красамоўная дарожная статыстыка. Толькі за 9 месяцаў на дарогах сталічнай вобласці зарэгістравана 67 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, з якіх 6 загінулі, а 68 – атрымалі траўмы.

– Часцей за ўсё да аварый прыводзілі адсутнасць належнага кантролю з боку дарослых, – тлумачыць міліцыянер, – дрэнныя навыкі паводзін на дарозе, ігнараванне патрабаванняў Правілаў дарожнай бяспекі. І яшчэ элементарная недысцыплінаванасць. Інакш чаму вучні забываюцца дастаць і прышпіліць флікер на вопратку?

Магчыма, добрай навукай школьнікам і дарослым павін-ны стаць трагічныя выпадкі ў Вілейскім і Нясвіжскім раёнах. Тут пад аўтамабільныя колы трапілі два малых пешаходы. Яны позна вечарам гулялі на вуліцы без нагляду дарослых, ды і не мелі на сваёй вопратцы святлоадбівальных элементаў.

Папярэдзіць такія трагедыі заклікана дэкада бяспекі дарожнага руху, якая праходзіць з 8 па 18 лістапада, і яшчэ наша актыўная пазіцыя. Таму дапамажыце дзіцяці знайсці ў сумцы флікер і асабіста прышпіліце яго на вопратку.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER