Ці даўно вы сябруеце з “Бярэзінскай панарамай”?

Date 15.03.2022 Man
Comment 470
Ці даўно вы сябруеце з “Бярэзінскай панарамай”?

На пачатку чарговай падпісной кампаніі мы звярнуліся з гэтым пытаннем да бярэзінцаў.

Адказы нас не расчаравалі. Мы шануем вас, нашы дарагія падпісчыкі!

Аляксандр САСКАВЕЦ, вадзіцель Бярэзінскага філіяла Мінаблспажыўтаварыства:

DSC 0024 1

- Мама выпісвае раёнку ўсё свядомае жыццё, не помню нават, каб не выпісвала. Чытаем у газеце ўсё. Зразумела, што найбольш актуальнымі і цікавымі ў першую чаргу з’яўляюцца мясцовыя навіны, звесткі пра грамадскае жыццё раёна. Таксама цікава прачытаць палітычную аналітыку. Ад палітыкі зараз нікуды не дзенешся, варта ведаць, каб расстаўляць правільныя прыярытэты.

Дмітрый ЦЫБУЛЬКА, працуе ў Бярэзінскім філіяле Мінаблспажыўтаварыства:

DSC 0034 2

- Бацькі выпісваюць раённую прэсу, дакладна нават і не сказаць, як даўно. Чытаюць, зразумела, усё. Пра людзей, пра падзеі, таксама старонку з віншаваннямі і рэкламнымі матэрыяламі. Раённая газета, па вызначэнні, частка нашага сацыяльнага жыцця. Таму цікава бачыць на яе старонках знаёмых, блізкіх, сяброў.

Тамара ХАЛЕЦКАЯ, на пенсіі:

DSC 0044 3о

- Ведаеце, сем гадоў жыву ў Косаўцы, даглядаю 97-гадовую матулю. Раёнку выпісваем, бо калі разабрацца, больш няма чаго і выпісваць. Мне падабаецца “Бярэзінская панарама”, дзякуючы якой заўжды ведаеш, што наўкола адбываецца, што адбылося, што меркаваць пра тыя ці іншыя падзеі. На маю думку, заўсёды будзе попыт на мясцовыя навіны. І як тут абысціся без раёнкі? Аніяк! Тут вам і пра палітыку, і пра людзей, і пра ўсё.

Наталля ДЗЕСЮКЕВІЧ, працуе ў “Еўрагандлі”:

DSC 0052 4

- Чытаем “Бярэзінскую панараму” пастаянна, муж на рабоце заўсёды выпісвае. Газета для ўсёй сям’і. Цікава знаёміцца з рознымі рубрыкамі, чытаць пра людзей, культурнае жыццё, вытворчасць, гандаль. Актуальнасць тэм ніколі не змяншае ўзроўню цікавасці. Хочацца пажадаць, каб і надалей раённае выданне было такім жа глыбокім і інфармацыйным, радавала чытачоў, інфармавала пра ўсё, што неабходна ведаць.

Нагадваем! З 14 па 25 сакавіка ў нас праходзіць акцыя! Спецыяльна для вас мы зрабілі “салодкі кошт!”. Калі вы выпісваеце газету адразу на тры месяцы, то плаціце ўсяго 15 рублёў -                                       для індывідуальных падпісчыкаў               і 39 - пры ведамаснай падпісцы!

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ,
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER