На павестцы дня разглядаліся пытанні выканання пагаднення паміж Бярэзінскім райвыканкамам і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, падрыхтоўка і правядзенне святочных мерапрыемстваў да Дня працы 1 мая і Дня Перамогі 9 мая, добраўпарадкаванне і ўборка памятных месцаў і захаванняў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Напрыканцы старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан выступіла па пытанню рашэння Польшчы пазбавіцца ад помнікаў савецкім салдатам Вялікай Айчыннай, адзначыўшы недарэчнасць падобнага рашэння, і была падтрымана прысутнымі.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.