Прафсаюзы адзначылі Першамай

Date 29.04.2022 Man
Comment 1067
Прафсаюзы адзначылі Першамай

Сёння ў Раённым цэнтры культуры сабраліся актывісты прафсаюзнага руху Бярэзіншчыны, каб павіншаваць ветэранаў прафсаюзнага жыцця, лідэраў пярвічак, актыўных удзельнікаў з надыходзячым святам працы – 1 Мая, і ўручыць ім падарункі і сувеніры.

З віншавальным словам выступілі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан і старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко. Дзяліліся віншаваннямі і лідары пярвічак.

Было сказана шмат шчырых цёплых слоў, поўных радасці ад сустрэчы старых сяброў і новых пакаленняў. Прысутныя паглядзелі фільм пра жыццё прафсаюзаў і вядомых перадавікоў працы, з задавальненнем паглядзелі выступленне салістаў РЦК. Потым у неафіцыйнай абстаноўцы быў салодкі стол.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER