Уражанні – найлепшыя!

Date 03.06.2022 Man
Comment 399
Уражанні – найлепшыя!

Што адчуваюць Бярэзінцы з нагоды адкрыцця аднаўленай бібліятэкі?

Мар’яна ПАДДУБСКАЯ:


Сёння ў абноўленую біб-ліятэку прыйшлі ўпершыню. Навокал усё так прыгожа, светла, я ў захапленні! Прыходзіла за кнігамі і раней, даводзілася быць у бібліятэцы і да яе рамонту. Столькі перамен, і толькі самыя станоўчыя. Думаю, што пасля таго, як чытачы пазнаёмяцца са створанай тут утульнасцю, яны абавязкова будуць больш часта наведваць бібліятэку. Сёння ўзяла кнігу “Маці” Янкі Брыля – адзін з тых твораў, якія нам задалі па пазакласным чытанні на час канікулаў.

Яўген ЦІТАВЕЦ:


- Мне тут таксама вельмі спадабалася. На абанеменце можна не толькі кніжку ўзяць, там ёсць утульныя месцы, дзе можна пасядзець і пачытаць. І хоць я не вельмі вялікі аматар кніг, адну з іх узяў, бо вельмі зацікавіў яе змест. Раскажам сваім бацькам і сябрам пра тыя перамены, што адбыліся тут, і аб створанай для нас прыгажосці.

Максім ДРАКО:


- А я ўзяў “Багіру” Янкі Маўра, таксама з такога ж спіса. Мы з Мар’янай і Жэнем – аднакласнікі. Вучымся ў другой гарадской школе і толькі што перайшлі ў шосты клас. Дзіцячая бібліятэка стала для нас значна бліжэй, калі перабралася ў гэтае памяшканне, будзем часцей наведваць яе. Дак таго ж вельмі спадабалася, які выгляд яна набыла пасля рамонту.

Наталля ХАМІЧОНАК, работніца дзіцячай бібліятэкі:


- Пакуль што знаходжуся ў прыемным шокавым стане ад таго рамонту, які тут праведзены і ад тых умоў, што створаны для чытачоў і нас, супрацоўнікаў. Як-ніяк, а гэта ўсяго другі дзень работы ў новых умовах. Здаецца, будынак той жа, а як па-новаму зайграў! Усё светлае, прыгожае, радуе душу і вока. А дзеці, наогул, ад новай бібліятэкі ў захапленні. Прыходзілі сёння з усіх трох гарадскіх школ. Прычым не з цікавасці, а іменна за кнігамі. Чытачоў менш, упэўнена, не будзе. На сёння ў нас з пачатку года ўдо перарэгістравана 1815 чалавек. З наступленнем лета стане яшчэ больш за кошт прыехаўшых на канікулы з іншых гарадоў.

Дзмітрый СЫЧ, работнік школы мастацтваў:


- Прыйшоў па-новаму адкрыць для сябе ўжо вядомы будынак. Цудоўна! Вельмі ўражаны. Вырашыў зрабіць некалькі фотаздымкаў гэтай прыгажосці. Асабліва прыцягваюць вока знешні выгляд будынка, а таксам яго задні дворык з прыбудовай для моладзі і тэрасай для адпачынку. Гэта, сапраўды, штосьці новенькае для нас. У захапленні і ад новых апартаментаў ЗАГСа. Дзевяць гадоў назад распісваў-ся ў будынку райвыканкама: неба і зямля! Тут так ўсё шы-коўна, прасторна, урачыста. Зайздрошчу тым маладажонам, якія будуць тут распісвацца!

Мікалай КАЗАНОЎСКІ:


– З гэтым будынкам знаёмы яшчэ з 70-х гадоў. Частым госцем у бібліятэцы быў. А калі яна перабралася ў Дом культуры, мае візіты пры-пыніліся. Таму ўзрадаваўся, калі даведаўся, што яна вяртаецца на ранейшы адрас. Зайшоў і быў ў вялікім захапленні ад убачанага. Малайцы тыя, хто знайшоў магчымасць аднавіць будынак. Дзякуй ім! Гэтае і без таго прыгожае месца горада стала яшчэ больш прыцягальным. Добра было б у скверыку ўстанавіць бюст нашага Героя Савецкага Саюза С. Аляшкевіча. Уявіце сабе: маладажоны адразу з ЗАГСа ідуць да бюста і ўскладаюць кветкі як памяць аб подзвігу сваіх бацькоў і дзядоў. Такі момант надаваў бы большай урачыстасці цырымоніі.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER