Паклікаў усіх турзлет!

Date 17.06.2022 Man
Comment 600
Паклікаў усіх турзлет!

Сёння вечарам у турыстычным цэнтры “Юнацтва”, што ў вёсцы Жорнаўка, да позняга вечара не заціхалі вяселле і гамана. 

У такой цеплай і шчырай атмасферы пачаўся раённы туррыстычны злёт арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Шчыра віталі яго ўдзельнікаў першы намеснік старшыні райвыканкама Карына Аруцюнян і галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ванькевіч.

Доўжыцца злет будзе яшчэ два дня і абавязкова назаве лепшых з лепшых у асабістым і камандным заліках, а яшчэ падарыць кожнаму ўдзельніку порцыю бадзерасці, гумару і аптымізму. Гэтага было з ліхвой ужо ў час першага конкурсу візітовак, дзе свае творчыя прэзентацыі паказалі ўсе 12 каманд.

Таму зычым камандам удачы і цярпення, а суддзям сумленнага судзейства, бо канкурэнцыя чакаецца неверагодная і ў паветры ў поўную моц вітае дух барацьбы . Нездарма у небе ў час конкурсу заззялі адразу дзве вясёлкі.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Падрабязна аб мерапрыемстве чытайце ў наступным нумары газеты.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Заседание совета пожилых граждан Было | Стало »