Усё больш жыхароў шматпавярховых дамоў нашага горада ператвараюць пад'езды у арт-прасторы

Date 07.07.2022 Man
Comment 657
Усё больш жыхароў шматпавярховых дамоў нашага горада ператвараюць пад'езды у арт-прасторы

Многія бярэзінскія пад'езды чакаюць поўнамаштабнага касметычнага рамонту. Сёлета апгрэйд запланаваны ў шэрагу пад'ездаў.

Апошнім часам усё больш жыхароў далучаюцца да добраўпарадкавання свайго жылля, часам нават ператвараюць пад'езды ў арт-прасторы. І, як адзначаюць самі ініцыятары творчага падыходу, чысціня ў такіх пад'ездах трымаецца значна даўжэй. Красамоўнае сведчанне гэтаму цікавы вопыт жыхароў пад’езду нумар 2 па вуліцы Кірава, 8 горада. У іх трэба павучыцца іншым не толькі навядзенню парадку ў пад’ездах, але і прыдамавой тэрыторыі.

Тут да ідэальнага парадку і навядзення прыгажосці ў пад’ездзе ставяцца не менш старанна, чым у кватэры. На падлозе - дываны, на сценах - карціны і самаробныя вышыўкі, на лесвіцы – столікі з дзіцячымі цацкамі і жывымі пакаёвымі кветкі. Ёсць нават стол і крэсла, калі каму спатрэбіцца пачаць каго-небудзь. Адна з гаспадынь такой прыгажосці жыве ў кватэры нумар 7, дзверы якой абрамлены мностам зяленых штучных раслін.

 - Некалі ўсе яны ўпрыгожвалі маю кватэру, але цяпер замест іх у мяне фотаздымкі дзяцей і ўнукаў ,- гаворыць Любоў Урбановіч.- А кветкі пераехалі ў пад’езд і нядрэнна ўпрыгожылі яго. Ды і тут знайшлі выдатнае месца для свайго другога жыцця вышыванкі маёй стрыечнай сястры. Усе, хто да нас заходзяць атрымліваюць пазітыўны настрой і зараджаюцца аптымізмам.

Дом па вуліцы Кірава пабудаваны ў 1969 годзе. Бацькі Любові Урбановіч тут атрымалі кватэру ў ліку першых. Таму жанчына памятае ўсіх сваіх суседзяў і іх адносіны да добраўпарадкавання.

 - У нашым доме жылі самыя розныя людзі - міліцыянеры, урачы, журналісты, педагогі і нават тагачасны ваенком, - успамінае жанчына, - але яны і без аплочваемых камунальных паслуг падтрымлівалі парадак і чысціню ў пад’ездах і двары, вырошчвалі і захоўвалі кветкі.

Матуля ў спадчыну дачцы пакінула захапленне кветкаводствам. Пад вокнамі іх кватэры нязменна разбіта акуратная клумба. Тут не пабачыш ні травіны пустазелля. Затое цешаць вока касачы, ружы і іншыя кветкі.

- Гэта сёння выбар дэкаратыўных кветак вялікі. Выбірай любыя на свой густ і кашалек, - успамінае жанчына, - а раней ён быў вельмі небагаты - настурцыя, вяргіні, астры., пятунія і інш. Дзякуючы матулі, я усё жыццё захапляюся кветкамі. Быў час я на сваёй дачы ў весцы Гурэшчына вырошчвала розныя гатункі гладыёлусаў.

Сёння дачы ў жанчыны ўжо няма, але захапленне кветкамі нікуды не знікла. Ды і мала стала ёй маленькай клумбы.

– Нядаўна ў нашым двары зрабілі добраўпарадкаванне, паклалі тратуарную плітку, чым надалі яму камфортны і ўтульны выгляд, –расказвае Любоў, – ды і мы вырашылі ўнесці ў гэту прыгажосць свой уклад : пасадзілі тут новыя віды кветак. Наіўна думаць, шо нехта ў нас іх тут знішчыць альбо ўкрадзе. Усамым горшым выпадку дзіця кветку паламае. Таму прыхолзьце да нас увосень самі ўсе пабачыце, якая тут будзе квітнеючая прыгажосць. .

Прыклад вопыту добраўпарадкавання пад’езду па вуліцы Кірава дастойны пераймання. Тут людзі самі імкунуцца навесці парадак.

– Быў час мы самі бялілі столь .фарбалі сцены і дзверы, - гаворыць Любоў, - далучылі да гэтай справы сваіх дзяцей і новых жыхароў дома . Сённ яж у нас ужо мала засталося першых навасёлаў. Змянілася ўжо трэцяе пакаленне жыхароў, але станоўча ставяцца да нашых традыцый чысціні і парадку.

Застаецца дадаць, што жыхары гэтага домаз нецярпеннем чакаюць рамонту ў сваіх пад’ездах, каб пасля налалзіць тут сваю новую арт-прастору. Ідэй і кветак у іх ужо дастаткова, ды і ёсць вялікае жаданне ствараць прыгажосцьі дзяліцца ею з усімі.   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER