Старшыня Бярэзінскага райвыканкама Дзяніс Дзішук сустрэўся з маладымі спецыялістамі ЦРБ.

Date 04.08.2022 Man
Comment 700
Старшыня Бярэзінскага райвыканкама Дзяніс Дзішук сустрэўся з маладымі спецыялістамі ЦРБ.

У Бярэзінскай ЦРБ адбылася сустрэча-прадстаўленне маладых спецыялістаў са старшынёй Бярэзінскага райвыканкама Дзянісам Дзішуком, у якой прынялі ўдзел таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Сакалоўская, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Мельнічонак, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Вераніка Фаміна.

Сёлета 1 жніўня кадравы патэнцыял ЦРБ папоўніўся 8 маладымі урачамі і 11 работнікамі з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

Ва ўступным слове галоўурач Крысціна Крук назвала ўсіх пайменна, адзначыла таксама прысутных на мерапрыемстве работнікаў медыцынскай сферы, якія працуюць не першы год. Таксама Крысціна Аляксандраўна расказала пра ўзровень заробкаў медыцынскага персаналу, курсы павышэння кваліфікацыі і іншае.

У ходзе сустрэчы Дзяніс Дзішук расказаў маладой змене пра Беразіно і раён, уласны досвед работы, адзначыў першасную неабходнасць вырашэння кадравага патэнцыялу, без якога немагчыма развіццё горада і раёна.

Галоўнае пытанне, якое прагучала падчас сустрэчы – жыллёвае, без вырашэння якога маладым спецыялістам складана думаць пра тое, каб застацца ў нашым горадзе пасля адпрацоўкі. У ходзе гутаркі Дзяніс Ігаравіч зазначыў неабходнасць будаўніцтва інтэрната кватэрнага тыпу на 20-25 сем’яў для медыкаў. Зараз актыўна шукаюцца магчымасці ажыццявіць будаўніцтва. Старшыня райвыканкама таксама расказаў пра нядаўна адкрыты маладзёжны цэнтр і ўдзел бярэзінскай моладзі ў турзлётах, у прыватнасці, аб поспехах каманды ЦРБ у спартыўна-масавых мерапрыемствах і іншым.

Падрабязней пра культурны адпачынак, магчымасці знайсці занятак у вольны час і многае іншае, што падрыхтавана для моладзі ў сферы культуры, распавяла  Галіна Сакалоўская.

Пра тое, што вітаецца ініцыятыўная актыўная моладзь, зазначыла Вольга Мельнічонак.

Вераніка Фаміна расказала пра магчымасці вырашыць жыллёвае пытанне.

Напрыканцы Дзяніс Дзішук пажадаў медработнікам дастойна выконваць клятву Гіпакрата, якасна працаваць, каб людзі заўсёды казалі “дзякуй”, каб былі сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER