Уласную ўтульнасць ствараем уласнымі рукамі

Date 27.08.2022 Man
Comment 843
Уласную ўтульнасць ствараем уласнымі рукамі

Нягледзячы на тое, што ўсе асноўныя віды запланаваных работ па добраўпарадкаванні ў горадзе, прадугледжаных для ажыццяўлення ў час правядзення раённага субоніка былі выкананы адказнымі за гэта вытворчымі калектывамі яшчэ напярэдадні, 27 жніўня ў райцэнтры можна было пабачыць нямала людзей, якія рупіліся каля сваіх прыдамавых тэрыторый і на аб’ектах сацыяльнага прызначэння і наводзілі адмысловы парадак.

Найбольш актыўна работы ішлі па двух адрасах: раённая бальніца і тэрыторыя побач з ёй і мікрараён зоны адпачынку каля штучнага возера па вуліцы Перамогі. Што ж рабілася тут?

Па-першае, медыцынкія работнікі займался добраўпарадкаваннем сваёй тэрыторыі. Яна заўсёды мае адмысловы парадак і дагледжана належным чынам, але набліжэнне восені робіць сваё і закідвае бальнічны двор апалым лісцем. Вось яго і зграбалі старанныя працаўніцы, змяніўшы белы халаты на звычайнае рабочае адзенне. Наводзілі жанчыны парадак і ў прылягаючым да двара бальніцы невялічкім парку.

-Гэта толькі частка нашага працоўнага дэсанта, - заўважыла адна з работнікаў. – Асноўныя сілы нашых калег сёння накіраваны для добраўпарадкавання Брадзецкай амулаторыі ўрача агульнай практыкі. Вы ж ведаеце, што там неўзабаве адбудуцца раённыя дажынкі. А сама амбулаторыя знаходзіцца, лічы, у цэнтры маючых адбыцца мерапрыемстваў. Таму павінна мець належны знешні выгляд.

Тут жа, побач з райбальніцай, на другім баку завулка Меліяратараў, размешчаны магазін Бярэзінскага філяла Мінскага аблспажыўсаюза. Тэрыторыя вакол яго чыста прыбрана, на ёй нямала кветак і дэкаратыўных раслін.

-Ды вось бяда, такой спёкай яны могуць загінуць, калі іх не паліць, - расказвае прадавец магазіна. – Таму рэгулярна “поім” сваіх гадаванцаў. Бо радуюць вока чалавека не толькі чысціня і парадак, а і прыгажосць, якой патрабцецца наш клопат.

Там жа, у раёне райбальніцы, але ўжо з другога боку – на вуліцы Кастрычніцкай – ішлі і будаўнічыя работы. Неўзабаве тут з’явяцца новыя парковачныя месцы па двух баках праезнай часткі. А пакуль што вядуцца да іх абустройства падрыхтоўчыя земляныя работы.

Не стаялі справы на месцы гэтым часам і ў зоне адпачынку каля штучнага возера. Тон задавалі работнікі раённага выканаўчага камітэта.

-Над гэтай зонай адпачынку шэфства мы вядзём ужо не першы год, - расказвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі. – І з часам яна становіцца ўсё больш прывабнай, набыла любоў гараджайн і стала ўпадабаным месцам правядзення вольнага часу. Прыемна, што тут заўсёды нмала дзятвы. Многае ўжо зроблена, але нямала належыць яшчэ што ўдасканаліць, плануем пашырыць зону адпачынку, устанавіць на ёй неаторыя іншыя аб’екты, у тым ліку і спартыўнага плана, для актыўнага правядзення часу. Некаторыя віды работ тут выкананы за кошт  сродкаў, якія былі атрыманы ў час правядзення папярэдніх суботнікаў. Анаагічным чынам будзе зараз, бо кожны суботнік прадугледжвае пад сабой не толькі непасрэдня ўдзел людзей у навядзенні парадку, а і пералічэнне некаторых грашовых сродкаў, за кошт якіх ён і робіцца.

Спраў у работнікаў райвыканкама (а да іх далучыліся таксама прадстаўнікі лясгаса і жыллёва-камунальнай гаспадаркі) было нямала: выкасіць траву, пафарбаваць устаноўленыя там альтанкі, падрамантаваць сцэну. Сапраўды, некаторыя аб’екты зоны адпачынку патрабуюць свайго абнаўлення. Нікуды ад гэтага не дзенешся. Кепска другое. Неабходна было праводзіць і рамонтныя работы пася таго, як мясцовыя вандалы пакінулі тут свой разбуральны след.

-Такое ўражанне, - паціскае плячыма начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вераніка Фаміна, - што камусьці гэтая ўтульнасць і прыгажосць перашкаджаюць. Я не разумею такіх людзей. Як выйсце са становішча і захавання пабудаванага ад далейшага пашкоджання мы павінны пайсці на не зусім папулярны крок і ўстанавіць камеры відэаназірання. Спадзяюся, што штраф-другі астудзяць гарачыя галовы аматараў “подзвігаў”.

-Суботнік для мяне – гэта не толькі магчымасць зрабіць штосьці карыснае для свайго горада, а і душэўнае ўзрушанне, - дзеліцца намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Бабура. – Выкраіць дзень для выканяння грамадскіх работ. Сёння тут мы ўсёй сям’ёй. Жонка Алена вунь занята афарбоўкай альтанкі. Мне давялося займацца рамонтам сцэны. Узялі з сабой і дзяцей – сына Мікіту і дачку Сафійку. І адпачнуць, і паглядзяць як іх бацькі заняты карснай справай, пакрысе далучаюцца да суботнікаў.  Упэўнены, што пасля такіх падарожжаў яны не стануць псаваць гэтыя пабудовы і рабіць шкоду ў іншых месцах.

Са сваімі дзеткамі Сяргеем і Кірылам працавала ў гэты дзень і галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспааркі Вольга Навумава. Яна нават правяла з імі першы ўрок малявання, даўшы магчымасць паспрабаваць пафарбаваць альтанку. І гэта ў іх атрымалася зусім някепска.

-Як бачыце, - дадае кіраўнік спраў райвыканкама Міхаіл Бурцаў, - тут нядаўна з’явіўся і новы аб’ект – воркаўт пляцоўка. Яе ўрачыстае адкрыццё яшчэ наперадзе, а дзятва на ёй ужо ва ўсю гуляюць. Значыць, нашы намаганні не прападаюць дарэмна.

Сапраўды, ніякія намаганні, якія былі прыкладзены ў гэты дзень, як і ў дні іншых суботнікаў, не застануцца без карысці, бо накіраваны яны перш за ўсё на даобраўпарадкаванне нашага горада, на стварэнне (для нас жа!) камфортных умоў адпачынку і правязенне вольнага часу.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

 

        

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER