З юбілеем, шаноўны Уладзімір Андрэевіч!

Date 11.10.2022 Man
Comment 1117
З юбілеем, шаноўны Уладзімір Андрэевіч!

У вёску Крынкі да ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Андрэевіча  Копка завіталі сёння дырэктар ДУ "Бярэзінскі ТЦСОН", председатель раённай арганізацыі ОО "Белая Русь" Алена Жолудзева, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі і старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко, каб павіншаваць шаноўнага гаспадара з юбілееем, з 95-годдзем!

Шчырыя віншаванні, пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця гучалі ў адрас юбіляра, а ён дастаў свой гармонік - і хату напоўнілі  мілыя сэрцу мелодыі...

Уладзіміру Андрэевічу ўручылі святочны букет, падарункі і Падзячны ліст ад Бярэзінскага райвыканкама, дзе выказвалі ўдзячнасць за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

 Алена Громава.

Фота аўтара.   

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER