За зваротамі – людскія праблемы

Date 21.10.2022 Man
Comment 435
За зваротамі – людскія праблемы

Сістэма работы раённага выканаўчага камітэта са зваротамі грамадзян даволі шматпланавая, мае нямала напрамкаў і накіравана ў першую чаргу на тое, каб па магчымасці аператыўна вырашаць праблемы людзей і задавальняць іх патрэбы. На жаль, адбываецца гэта не заўсёды на сто працэнтаў. Асноўнымі прычынамі таму з‘яўляюцца абмежаваныя магчымасці раённага бюжэту, а таксама той факт, што некаторыя са зваротаў пры старанным разбіральніцтве з іх сутнасцю прызнаюцца неабгрунтаванымі.

Усяго за дзевяць месяцаў з пачатку года ў райвыканкам паступіла 268 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, што на 53 менш аналагічнага мінулагодняга перыяду. У пераважнай большасці (у 210 выпадках) паступілі яны ў пісьмовай форме, вусных зарэгістравана толькі 58. З гэтай колькасці задаволенымі былі 54 звароты, па 185 былі дадзены тлумачэнні, 21 пастаўлены на кантроль, чатыры накіраваны па інстанцыях. У ліку зваротаў - 3 было паўторных і 1 – ананімны.

Аналіз зваротаў паказаў, што найбольш хвалюючымі пытаннямі з’яўляюцца праблемы водазабеспячэння, работы каналізацыі, дораўпарадкаванне і ўтрыманне населеных пунктаў, вулічнае асвятленне, рамонт, эксплуатацыя і ўтрыманне шматкватэрнага жыллёвага фонду, ацяпленне, аплата жыллёва-камунальных паслуг, адлоў бадзяжных жывёл, пазбаўленне ад аварыйных дрэў, рамонт дарог.

Шэраг зваротаў, якія паступілі ў раённы выканаўчы камітэт, сёння знаходзіцца на стадыі вырашэння, вызначаны канкрэтныя даты правядзення запланаваных работ яшчэ да канца гэтага года (такіх зваротаў больш за дзясятак). Выкананне чатырох пастаўленых пытанняў пакуль што запавольваецца ў сувязі з тым, што для іх вырашэння патрабуюцца значныя фінансавыя выдаткі (напрыклад, падключэнне да гарадской цэнтральнай водаправоднай сеткі дамоў па завулку Сакалоўскага і іншых вуліцах горада, асвятленне ўчастка дарогі ад ПМС да ўчастка Бярэзінскага філіяла ААТ “Здравушка-мілк”).

Яшчэ адна катэгорыя зваротаў грамадзян – звароты ў вышэйстаячыя арганізацыі. За 9 месяцаў іх паступіла 99, прычым, у 63 выпадках бярэзінцы звярталіся напрамую ў аблвыканкам, дзе атрымалі адказы растлумачальнага характару.

У астатніх 36 выпадках бярэзінцы звярталіся ў райвыканкам, дзе атрымалі адмову, або іх пытанні знаходзіліся на кантролі, пасля чаго яны абскарджвалі атрыманыя адказы вышэйстаячых арганізацый або звярталіся на прыём да кіраўнікоў вышэйстаячых арганізацый.

Прычым, некаторыя асобы для вырашэння сваёй прыватнай праблемы звярталіся па 3-5 разоў. Вынікам іх разгляду нярэдка бывае вердыкт аб тым, што зварот з‘яўляецца неабгрунтаваным. Ёсць таксама і факты, калі просьба заяўніка станоўча вырашаецца (напрыклад, зварот Галіны Барысёнак па пытанні прадастаўлення іншага жылога памяшкання).

У цэлым, з 99 названых зваротаў вырашана 18, па 77 дадзены тлумачэнні, а 4 знаходзяцца на кантролі.

Работа са зваротамі грамадзян працягваецца, аб яе выніках і ў далейшым мы будзем інфармаваць жыхароў рэгіёна.

Наталля АСКІРКА,
начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « А вы клапоціцеся пра бяспеку? "Для любимых мужчин" »