У гэты дзень рупіліся дарожнікі і яшчэ на адным аб’екце горада – добраўпарадкоўвалі дваровую тэрыторыю побач з інтэрнатам на вуліцы Перамогі, дзе таксама паклалі асфальт.
Як расказаў майстар ДРБУ-192 Васіль Дзюк, сёння яго калегі заняты таксама будаўніцтвам дарогі паміж Альхоўкай і Жарамцом. У выніку намаганняў спецыялістаў гэта лясная грунтавая дарога стане больш камфортнай і набудзе гравійнае пакрыццё.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.