Заяўкі на ўдзел у конкурсе з адказамі на патынні віктарыны даслалі 12 сямей. Усе яны і былі запрошаны на ўрачыстасць.
Але перш, чым прыступіць да агучвання вынікаў, работнікі РАНС арганізавалі для юных гасцей і іх бацькоў экскурсію па сваім “штабе”. Былі наведаны дзяжурная часць, гараж выратавальнікаў (у машыных можна было нават пасядзець і сфатаграфавацца!), трэнажорная зала, пакой адпачынку. Шмат цікавага даведаліся экскурсанты і пра гісторыю службы выраватання на Бярэзіншчыне.
І вось усё гатова для ўручэння ўзнагарод. Да ўдзельнікаў конкурсу звяртаюцца галоўны рэдактар газеты “Бярэзінская панарама” Юлія Букель і першы сакратар РК БРСМ Кацярына Аўрамчык. Яны ж разам з інспектарам прапаганды РАНС Вольгай Ермаковай уручылі ўзнагароды. Пакрыўджаным не быў ніводзін удзельнік віктарыны і кожная сям’я атрымала дыплом за удзел у ёй. Мацнейшымі ж аказаліся сем’і Ермаловічаў, Верыных і Варановічаў. Іменна яны і сталі прызёрамі віктарыны. Акрамя дыпломаў і падарункаў ім дасталіся яшчэ і падпісныя квітанцыі на “Бярэзінскую панараму” на студзень 2023 года. Віншуем!
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.