Чаму не плаціце за ЖКГ паслугі?

Date 13.12.2022 Man
Comment 851
Чаму не плаціце за ЖКГ паслугі?

Супрацоўнікі РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” на пастаяннай аснове праводзяць работу па скарачэнні і поўнай ліквідацыі запазычанасці за аказваемые насульніцтву паслугі. Большай часткай яна арганізуецца ў інывідуальным парадку і да станоўчы плён: даўжнікі паступова пачынаць гасіць даўгі. Тым не менш, асоб, якія маюць істотную запазычансць, яшчэ нямала – больш за 150 чалавек, а сума нясвоечасовай выплаты па жыроўках з улікам пені складае каля 200 тысяч рублёў.

Сярод злосных неплацельшчыкаў камунальных паслуг не толькі асобныя жыхары Бярэзіншчыны, а і цэлыя дамы. Учора з жыхарамі аднаго з такіх дамоў, які размешчаны па вуліцы Марыі Рамановіч, 4 “В”, кіраўніцтва ЖКГ правяло сустрэчу непасрэдна па месцы пражывання. Па гэтаму 40-кватэрнаму дому запазычанасць з улікам  пені склала 40 тысяч рублёў. І гэта з улікам таго, што палова жыхароў з’яляюцца пастаяннымі плацельшчыкамі жыровак. Менавіта яны і прыйшлі на сустрэчу, астатнія адкрыта праігнаравалі аб’яву. За чатыры гады існавання будынка ён пркметна пачаў прыходзіць у заняпад: на сценах пад’ездаў сталі з’яўляцца надпісы, некаторыя з устаноўленых у тамбурах дзвярэй адсутнічаюць, даводчыкі на уваходных дзвярах сапсаваныя або таксама зніклі… Правядзенне рамонтных работ патрабуе сродкаў. А яны не выплачваюцца.

Адной з мер, якую маюць намер прымяніць камунальшчыкі да злосных неплацельшчыкаў, стане адключэнне іх кватэр ад энергазабеспячэння. Так, мера не папулярная, але якім іншым чынам можна дастукацца да свядомасці людзей? Так што некаторыя з жыхароў Бярэзіншчыны маюць рэальную магчымасць сустрэць навагодняе свята пры свечках. І не думаем, што такая з‘ява не падасца ім рамантычнай. Як бачым, час для выпраўлення сітуацыі час у жааючых годна сустрэць свята яшчэ застаецца. Не ўпусціце яго!

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER