А так хочацца адзначыць свята без лішніх турбот у вясёлай кампаніі, за шчодрым сталом, з жывой музыкай, у вячэрнім уборы і з макіяжам. Таму яны выбралі для свайго навагодняга карпаратыву рэстаран “Бярэзіна”. Балазе, тут усё адпавядае іх патрабаванням – ад святочнага ўбрання да меню з арыгінальнымі салатамі.
Навагоднія святы з калегамі – гэта, трэба прызнацца, рамантыка яшчэ тая! Мітусня і клопаты працоўных будняў не дазваляюць як след разглядзець розныя і часам вельмі прывабныя рысы таварышаў па рабоце. Але каляндар на сцяне па-змоўніцку пачынае падморгваць – маўляў, ці не пара на сталы ставіць мініяцюрныя ялінкі, а ад люстры да люстры працягваць стракатыя гірлянды? І вось ужо ўсмешлівыя таварышы дружна развешваюць гірлянды, а астатнія з цікавасцю назіраюць за першымі прыкметамі самага жаданага свята ў годзе. І ўсе з нецярпеннем чакаюць навагодняга карпаратыўнага свята! А для лепшага навагодняга карпаратыву ідэальна падыдзе рэстаран “Бярэзіна”. Выбраць менавіта яго – прычын многа.
Ад Дзеда Мароза – да шансона
Рэстаран ужо ўпрыгожаны да навагодняга свята. Зроблена гэта з пэўным густам і так, каб хапіла месца для танцаў і гульняў з Дзедам Марозам і Снягуркай. Яны ж абавязковыя госці на свяце і абавязкова наладзяць гульні і віктарыны, шчодра ўзнагародзяць пераможцаў прызамі і падарункамі.
Ды і закружаць яны адпачываючых не толькі ў карагодзе, але і запальваючых рытмах дыскатэкі 80-ых гадоў мінулага стагоддзя. Ды і прыхільнікаў славутага шансона чакае прыемны сюрпрыз – жывая музыка. А гэта ўжо выдатная магчымасць адчуць настальгію, паразмаўляць па душах альбо ў рэшце рэшт прызнацца ў сваіх пачуццях.
Асобна пра меню
Яно складаецца з фірменных халодных страў і закусак, фірменных гарачых страў, мноства розных салатаў, гарніраў, соусаў, салодкіх страў і гарачых напояў. Блінчыкі з ікрой, язык заліўны, філе птушкі заліўное, рулет з птушкі і іншыя будуць прыгатаваны ў банкетным выкананні. Ды і ўсе стравы змогуць без выключэння задаволіць любы самы разбэшчаны густ. Не трэба турбавацца і наконт належнага абслугоўвання – будуць заняты два афіцыянты.
А для дзяцей?
Прыемная навіна і для дзяцей. Іх чакаюць у кафэ “Івушка”. Тут для дзятвы будзе наладжана дзіцячае свята пад назвай “Чароўны Новы год”. Малых чакаюць навагоднія гульні, салодкі стол, займальныя конкурсы, незабыўныя навагоднія сюжэ-ты. А яшчэ кожны ўдзельнік гэтага навагодняга свята атрымае падарунак з рук Дзеда Мароза і Снягуркі. Таму бацькам самы час паклапаціцца, каб дзеці абавязкова трапілі на гэтае навагодняе прадстаўленне.
Застаецца толькі нагадаць, што лепшы навагодні карпаратыў – гэта не толькі ўтульнае месца і не толькі прыгожа выкананая ўжывую запальная музыка, і нават не колькасць бліскавак і вышыня ёлкі, а – настрой! А ён павінен павышацца не толькі ад колькасці бурбалак шампанскага ў вашым арганізме, але і ад жадання ўбачыць у кожным удзельніку карпаратыву, у кожным сваім калегу – навагодняга чараўніка, дасціпнага ўдзельніка конкурсаў і проста прыемнага чалавека, якога вы раней, магчыма, і не заўважалі!
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Аляксандра БЫЧКОЎСКАГА.