А ты выпісаў “БП”?

Date 16.12.2022 Man
Comment 693
А ты выпісаў “БП”?

Чэлендж рэдакцыі працягвае сваё падарожжа па раёне. У сераду ён прайшоў у аграгарадку Пагост. Гэта цэнтральная сядзіба самага вялікага сельскага Савета ў раёне, які налічвае каля 3,5 тысячы жыхароў у 45 населеных пунктах. Вялікая колькасць насельніцтва абумоўлівае і ўнушальную работу з сямейнымі скандалістамі, самагоншчыкамі, выпівакамі і нядобранадзейнымі сем’ямі. Таму рэдка сядзіць без справы ўчастковы інспектар міліцыі Максім Кашлачоў. Ён з першага года службы выпісвае “БП”, але вось часу нават пагартаць выданне не мае. Таму ўсе навіны і матэрыялы чытае ў сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах.

Галоўны удар супраць скандалістаў і выпівак

- Праца на ўчастку займае практычна ўвесь час, - прызнаецца міліцыянер. - Вось учора раніцай бярэзінцы маглі пачытаць у сацыяльных сетках пад рубрыкай “ За минувшие сутки” інфармацыю, што жанчыну з Васілеўшчыны збіў нагамі мужчына. І хаця кабета не назвала свае імя, заяўніца была ўстаноўлена. Прыняты адпаведныя меры. Сямейныя скандалы на глебе п’янства - біч майго ўчастка. Таму вельмі хацелася б, каб газета больш глыбока расказвала пра гэтую праблему, знаходзіла сродкі дастукацца да сумлення скандалістаў і распаўсюджвальнікаў атруты. Хацелася б вярнуць той час, калі яе бойкага радка парушальнікі пабойваліся.

 

Ад крыміналуда спорту

Спецыяліст Пагосцкага сельвыканкама Таццяна Цэдрык памятае гэты час і даўно цікавіцца крымінальнай тэмай на старонках газеты.

- Я падпісчык з вялікім стажам, - гаворыць жанчына. – Памятаю яшчэ матэрыялы, надрукаваныя ў газеце “СцягЛеніна”. Чытаю газету ад ад першага да апошняга радка, але асабліва вылучаю матэрыялы пра дзейнасць прававых органаў, працяглы час я выкладала беларускую мову і літаратуру, таму ніколі не праміну артыкулы пра школу і пытанні адукацыі. Ды і матэрыялы пра раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях у маім прыярытэце, – там жа служыць мой сын Дзмітрый. Ен не толькі добры выратавальнік, але і выдатны спартсмен! А іх каманда па валейболе лепшая ў раёне!

 

Дзякуй за прафесіяналізм

Даўно і надзейна сябруе з “БП” Марыя Счасная. Яе мы засталі ў Пагосце, калі яна спяшалася па справах.

- Я без справы ніколі не сяджу, - расказвае яна, – але пры любым раскладзе чытаю сваю раённую газету. Асабліва падабаюцца матэрыялы пра вёскуі яе працаўнікоў. Прыемна, што людзі, якія асвятляюць гэту тэму, любяць сваіх герояў, разбіраюцца ў пытаннях вытворчасці і не баяцца выказваць свой пункт гледжання. Ды і кранаюць маю душу аўтарскія калонкі. Не перадаць словамі тыя адчуванні, калі твае думкі пераклікаюцца з радкамі аўтара. Значыць, я яшчэ ў трэндзе!

 

Як жа педагогу без раёнкі?

Дырэктар Пагосцкай СШ Наталля Жыгар даўно мае добры смартфон, але чытае ўсе навіны і матэрыялы абавязкова ў газеце.

- Я з газетай сябрую даўно, - прызнаецца яна, - яна мне дапамагла асвоіцца ў новай школе, знайсці падыход да калектыву і дзяцей. Здараецца мы разам з імі абмяркоўваем цікавыя матэрыялы, ганарымся поспехамі вучняў і сваіх калег. Таму газету ў нашым калектыве выпісваюць практычна ўсе і без прымусу.

 

У нас яшчэ адзін падпісчык

Без прымусу выпісаў газету урач агульнай практыкі, загадчык Пагосцкай участковай бальніцы Юрый Курач. Дарэчы, у яго даволі цікавае кола чытацкіх захапленняў.

 - У Бярэзінскім раёне я чалавек новы, - прызнаецца мужчына, - таму навіны яго звычайна чытаю ў сацыяльных сетках. Варта падкрэсліць талент мясцовых журналістаў. Дзякуючы ім, у людзей расце культура здароўя і медыцынская пісьменнасць, павага да людзей у белых халатах. Нярэдка пасля такіх публікацый у нас становіцца болей пацыентаў, якія сочаць за сваім станам здароўя. Ды і мне, мяркую, будзе цікава прачытаць пра сваіх калег у газеце. Да таго ж я вялікі аматар сканвордаў, таму хочацца разгадаць яго і на старонках вашага выдання.

Застаецца толькі нагадаць, што газету “Бярэзінская панарама” чытае ў аграгарадку Пагост кожны дзясяты жыхар. Гэта добра, але хацелася, каб раённая газета прыходзіла ў кожны дом!

 

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.  

 

 

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER