Праблемы ведаем – імкнёмся выправіць
- Так, у нас ёсць пэўныя праблемы з работай транспарту па пасажыраперавозках, як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці, - пацвердзіў дырэктар філіяла Артур Новікаў. – Галоўныя прычыны: зношанасць тэхнікі і недахоп кадраў. Бывае, што аўтобусы прыходзяць са спазненнем, але мы імкнёмся папярэдзіць людзей. Пра гэта мы інфармуем пасажыраў загадзя.
Нагадаем і нумар тэлефона – 48-5-25, па якім вы можаце ўдакладніць, калі прыязджае аўтобус у той альбо іншы населены пункт.
Кадры
- На сёння не хапае ў аўтапарку вадзіцеляў. Але гэта не толькі праблема для нашага філіяла – для ўсёй рэспублікі, - дадаў Артур Міхайлавіч.
– Кадры шукаем: даём аб’явы і ў раённай газеце, і ў сацыяльных сетках, і ў сельскіх Саветах расклейваем аб’явы. Робім усё магчымае, каб прывабіць моладзь. Мы нават прапаноўваем бясплатнае навучанне!
Імкнёмся зацікавіць і маладых спецыялістаў: прадастаўляем жыллё, даём усемагчымыя надбаўкі.
Зараз накіравалі аднаго чалавека на перападрыхтоўку на вадзіцеля.
Наш Мінаблаўтатранс напрамую працуе з каледжамі, дзе рыхтуюць вадзіцеляў аўтобусаў. Таму наладжана і прафарыентацыйная работа.
Зношанасць тэхнікі
- Злабадзённае пытанне – зношанасць транспарту для пасажыраперавозак. Таму працуем у дадзеным накірунку. Зараз прапрацоўваем пытанне набыцця аўтобуса.
Такім чынам, у самы бліжэйшы час ліквідуем спазненні аўтобусаў, адмены рэйсаў.
У тэлеграм-канале праходзіла апытанне, ці задаволены вы работай грамадскага транспарту ў Бярэзінскім раёне.Прыняло ўдзел у апытанні 175 чалавек. З іх 23 – задаволены работай аўтапарка, 4 – задаволены толькі работай гарадскога аўтатранспарту, 48 – хацелі б, каб прыгарадныя рэйсы былі часцей, 32-м з-за зрываў рэйсаў прыходзілася мяняць планы, 11 – бываюць праблемы ў зімовы перыяд, 18 – спадзяюцца толькі на таксі, грамадскім транспартам карыстаюцца зрэдку, 21 – з’яўляюцца ўладальнікамі ўласнага аўто, 9 – заўваг да работы аўтатранспарту не выказалі.
Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.