Паспяховы і адказны

Date 13.02.2023 Man
Comment 795
Паспяховы і адказны

Сяргей Бялоў каля дваццаці гадоў працуе ў ДРБУ-192 дарожным рабочым.

- Добра памятаю свой першы працоўны дзень, - прыгадвае Сяргей Валер’евіч. – Дырэктарам арганізацыі тады быў Рыгор Шынкарэнка, ён і  прымаў мяне на работу. Пад кіраўніцтвам Рыгора Мікалаевіча я прарабіў гадоў 10. Чым запоўніўся той час? Аб’ёмамі работ. У межах нашага раёна яны былі значна большымі, а зараз нам часцей даводзіцца выязджаць далёка за межы Бярэзіншчыны. Працавалі і ў Асіповічах, і ў Слуцку, і ў Індустрыяльным парку "Вялікі Камень» на тэрыторыі Смалявіцкага раёна непадалёк ад Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”, і г.д.

У абавязкі дарожных рабочых уваходзіць увесь спектр работ па ўладкаванні дарог - рамонт асфальтабетонных пакрыццяў, устаноўка бардзюраў, дарожных разметак, уладкаванне агародж і абочын.

За сваю добрасумленную старанную працу Сяргей Валер’евіч неаднойчы быў адзначаны граматамі, падзякамі арганізацыі. Яго поспехі падзяляюць з ім жонка Алена Уладзіміраўна, дачка Таццяна і ўнучка Мяланія. 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER