Уладзімір Ахманюк уладкаваўся ў КУП “Мінскаблдарбуд” “ДРБУ №192” сем гадоў таму назад. Ён – дарожны рабочы, займаецца непасрэдна ямачным рамонтам дарожнага пакрыцця, кіруе асаблівай тэхнікай і трымае яе ў належным стане.
- Ухіленнем ям на праезджай частцы дарог мы займаемся і на працягу зімы, калі дазваляе надвор’е, - гаворыць Уладзімір Нікіфаравіч. - Для гэтага павінна быць суха, без ападкаў, асфальт – чыстым, без снегу. Калі днём свеціць сонца, плюсавая тэмпература, а ноччу – падмарожвае і з раніцы на дарогах галалёд, вядзём апрацоўку праезджай часткі супрацьгалалёднымі сумесямі.
У калектыве арганізацыі Уладзімір Нікіфаравіч карыстаецца аўтарытэтам і павагай. Неаднаразова з нагоды прафесійнага свята - Дня аўтамабіліста і дарожніка - ён быў адзначаны за сваю адказную працу граматамі адміністрацыі і Мінскаблдарбуда.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.