Яшчэ ўсё наперадзе

Date 17.02.2023 Man
Comment 862
Яшчэ ўсё наперадзе

Уладзіслаў Мацыяка пасля заканчэння Магілёўскага беларуска-расійскага ўніверсітэта ў 2018 годзе ўладкаваўся ў КУП “Мінскаблдарбуд” “ДРБУ №192”.

- Вучыўся на будаўнічым факультэце па спецыяльнасці “Аўтамабільныя дарогі”, - гаворыць Уладзіслаў Юр’евіч, - тэорыю засвоіў добра, а прымяняць веды на практыцы вучыўся тут, у дарожнай арганізацыі. Дзякуючы Аляксандру Мікалаевічу (Аляксандр Слабко шмат гадоў працаваў дарожным майстрам, цяпер ён – прараб) асвоіў усе тонкасці спецыфікі нашай работы, за што яму вельмі ўдзячны. Мой працоўны стаж - 5 гадоў - пакуль невялікі ў параўнанні з некаторымі “асамі- дарожнікамі”, але ў мяне ўсё яшчэ наперадзе.

Дарэчы, майстар Уладзіслаў Мацыяка добра зарэкамендаваў сябе на працягу гэтых гадоў, карыстаецца павагай у калектыве.


Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Молодёжный лидер на работе и дома Правільны выбар »