- У свой час я зрабіў правільны выбар, - гаворыць Андрэй Уладзіміравіч. - Працую вадзіцелем аўтамабіля. За 16 гадоў свайго працоўнага шляху, ні на імгненне не пашкадаваў, што не паехаў шукаць шчасце недзе за межамі роднага краю, знайшоў сваё месца тут, у родных мясцінах. У нас моцная арганізацыя, згуртаваны калектыў.
Андрэй Уладзіміравіч – галава мнагадзетнай сям’і: разам з жонкай Марынай Юр’еўнай гадуюць двух сыноў Максіма і Мацвея і дачушку Арыну.
Сёлета да свайго прафесійнага свята Андрэй Кісялёў у чарговы раз быў адзначаны Ганаровай граматай вытворчага ўпраўлення “БарысаўГаз” філіяла РУП “МінскАблГаз” за сваю шматгадовую добрасумленную працу.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.