З кветкамі сонечнага колеру

Date 01.03.2023 Man
Comment 433
З кветкамі сонечнага колеру

Святлана Андрыевіч – бухгалтар Арэшкавіцкага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса. У лясной галіне яна працуе больш за два дзесяцігоддзі.

– Наша жыццё аказалася падзеленым  на межы “да” і “пасля”, – гаворыць Святлана Аляксандраўна. – З 1999 года па 2012 я працавала тут жа, у Арэшкавіцкім лясніцтве, да закрыцця мясцовай школы. А калі школу закрылі, мы разам з дзецьмі пераехалі ў г.Барысаў.

Я адтуль родам, там працуе муж Аляксандр Іванавіч. Ён – майстар лесу ў Чарнёўскім лясніцтве Барысаўскага вопытнага лясгаса. А я ўладкавалася ў Брылёўскае лясніцтва, таксама бухгалтарам. Там прарабіла да мінулага года, а потым вярнулася на Бярэзіншчыну, у свой дом.

Дзяцей выгадавалі, вывучылі. У нас сын Аляксей і дачка Наталля. Аляксей стаў электраманцёрам, а дачушка – філолагам. Мы ўжо і ўнукаў дачакаліся – у сына хлопчык нарадзіўся, назвалі Арцёмам, а ў дачушкі – дзяўчынка Сцеша, Стэфанія.

Цяпер з мужам больш увагі будзем удзяляць нашай хатняй гаспадарцы, ёсць задумкі яе значна пашырыць. Вырошчваем на сваім прысядзібным участку практычна ўсё, усё сваё. І, канечне, кветкі. Свята 8 сакавіка будзем сустракаць з цюльпанамі майго любімага колеру, цёплага нібы сонца – жоўтага.

 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER