У лясной галіне – па прызванні

Date 10.03.2023 Man
Comment 914
У лясной галіне – па прызванні

Сяргей Глінскі – майстар лесу Арэшкавіцкага лясніцтва. У Бярэзінскім лясгасе ён працуе больш за два дзесяцігоддзі.

Пачынаў свой працоўны шлях абрубшчыкам, вальшчыкам. Потым шчыраваў лесніком. На пасадзе майстра лесу – з 2015 года.

Адметна, што дыплом аб заканчэнні Барысаўскага лесатэхнічнага каледжа Сяргей Сяргеевіч атрымаў, калі яму споўнілася 46 гадоў.

Тэарэтычныя веды па спецыяльнасці набываў завочна, а практыкі ў яго штодзень хапала: догляд за маладняком, планавыя высечкі, нарыхтоўкі...

Вучыўся, працаваў і дзяцей гадаваў. Сям’я – яго надзейны тыл. Сяргей Сяргеевіч – мнагадзетны бацька, добры сем’янін. Разам з жонкай Святланай Пятроўнай выхавалі дваіх сыноў і дзвюх дачок. Самая малодшая з іх – Дар’я – пайшла бацькоўскай сцежкай: працуе ў Мінскай лесапаркавай гаспадарцы, таксама майстрам лесу.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Сентябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30