Прынялі ўдзел таксама ў майстар-класе “Майструем падарунак матулі”, дзе пад кіраўніцтвам спецыялістаў дзеці стваралі для сваіх матуль бранзалеты з бусінак і шнуркоў. Атрымівася гэта даволі паспяхова, а вырабы зачароўвалі сваёй прыгажосцю і фантазіяй.
Не менш цікава прайшла і другая частка сустрэчы, якую яе арганізатары наладзілі за агульным сталом з чаем і салодкімі пачастункамі, частку якіх яшчэ раней, дома, разам з дарослымі, прыгатавалі юныя кулінары. Сакрэтамі выхавання “сонечных дзетак” дзяліліся іх маці. А Святлана Жураўлёва расказвала пра тое, што дзякуючы арганізацыі “Дзеці Беларусі” яна была прызнана жанчынай года-2021 ў намінацыі “Сэрца аддаю людзям” і была ўдзельніцай другога Усебеларускага форуму матуль.
Работнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абсугоўвання насельніцтва расказвалі аб формах работы з такой групай дзяцей і магчымасцях іх сацыялізацыі ў грамадстве. Да больш цеснага супрацўніцтва запрашала прысутных дырэктар раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Алена Драніца, якая да таго ж не так даўно стала і лідарам Беларускага саюза жанчын на Бярэзіншчыне.
У завяршэнні мерапрыемства яго яшчэ адзін госць, спецыяліст па сацяльнай рабоце дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”, якое аказвае замежную бязвыплатную спонсарскую дапамогу, Ніна Нікіпаронак выдала ўсім удзельнікам сустрэчы падарункі ў выглядзе харочых набораў. А затым, канечне ж, быў агульны фотаздымак на памяць.